Білеты ў “Ляльку” можна купіць праз інтэрнэт

Беларускі тэатр “Лялька” запусціў анлайн-сістэму продажу білетаў: зараз праз інтэрнэт можна даведацца пра наяўнасць квіткоў на патрэбны спектакль і аплаціць іх банкаўскай карткай.
Білеты ў “Ляльку” можна купіць праз інтэрнэт

На сайце “Лялькі” ў раздзеле “Білеты” пакупнік можа выбраць свабодныя месцы і набыць патрэбную колькасць білетаў. Для гэтага, праўда, прыйдзецца зарэгістравацца на сайце, але можна ўвайсці ў сістэму выкарыстоўваючы свае акаўнты ў сацсетках: Facebook, Twitter, Вконтакте і Одноклассники. Таксама квіткі можна купіць адразу ў суполцы тэатра ў Вконтакте.

Білеты ў “Ляльку” можна купіць праз інтэрнэт

Набытыя білеты аплачваюцца праз сістэму электронных плацяжоў WebPay, пры дапамозе банкаўскіх картак VISA ці MasterCard.

Білеты ў “Ляльку” можна купіць праз інтэрнэт

Зараз праз інтэрнэт даступныя толькі білеты на месцы ў восьмым і дзявятым радах глядзельнай залы. Гэтыя абмежаванні будуць знятыя з пачаткам новага сезону.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ