У Віцебску адкрыецца выстава Вячаслава Шайнурава “Чалавек і прырода”

7 траўня ў 16:00 у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы мастака Вячаслава Шайнурава пад назвай “Чалавек і прырода”.
Вячаслаў Шайнураў. Тулава

Вячаслаў Шайнураў — выпускнік мастацка-графічнага факультэта ВДУ імя П.М.Машэрава, магістр мастацтвазнаўства, цікавіцца пытаннямі ўвасаблення беларускай міфалогіі ў жывапісе. Працуе мастаком у Беларускім тэатры “Лялька”.

Вячаслаў неаднаразова выступаў не толькі ўдзельнікам, але і арганізатарам разнастайных арт-праектаў. Яго персанальныя выставы праходзілі ў музычнай гасцёўні, у сядзібе І.Рэпіна “Здраўнёва”, а таксама ў віцебскім мастацкім музеі.

Гэтым разам мастак прапануе ўвазе гледачоў творы, прысвечаныя рознабаковаму ўзаемадзеянню людзей з прыродным асяроддзем. Усе адабраныя карціны невялікага фармату, дзякуючы чаму арганічна глядзяцца на сцяне бібліятэкі.

Выстава будзе працаваць у фае абласной бібліятэкі да канца траўня. Уваход вольны.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць