ФК “Віцебск” атрымаў першую перамогу

Віцебскія футбалісты ўчора на сваім полі ўзялі верх над “Слуцкам” 1:0. Гэта першая вікторыя віцяблян у гэтым першынстве.

Матч пакінуў падвоенае пачуццё. З аднаго боку, перамога. А з другога, ад нашых футбалістаў хацелася бачыць больш атакуючы і выніковы футбол. Тым больш “Слуцк” на сёння не ўражвае гульнёй.

Калі ў першым тайме “Віцебск” імкнуўся ствараць небяспечные моманты ля варот суперніка, то ў другім відавочна гуляў на ўтрыманне ліка (гол у вароты “Слуцка” быў забіты на 15-й хвіліне матча), стрымліваючы атакі суперніка. У падапечных Сяргея Вехцева ў другой палове гульні было некалькі неблагіх контратак, але лік не змяніўся.

Меткі:

Чытайце яшчэ