Фестываль кароткаметражак стартаваў у Віцебску

Міжнародны фестываль Cinema Perpetuum Mobile ў наш горад прыехаў упершыню. Далучыцца да свету кароткага метра ў невялікай кампаніі можна на Арт-базе Vitebsk4Me па вул. Кастрычніцкая 13. Усе паказы пачынаюцца а сёмай гадзіне ўвечары. Сёлета праграма вглядае наступным чынам:
Фестываль кароткаметражак стартаваў у Віцебску

1 чэрвеня (пн) Рэгіянальная праграма
2 чэрвеня (аў) Гульнявая праграма (ч. 1)
3 чэрвеня (сер) Гульнявая праграма (ч. 2)
4 чэрвеня (чц) Конкурсная дакументальная праграма
5 чэрвеня (пт) Анімацыя
6 чэрвеня (сб) Беларуская конкурсная праграма / Беларуская пазаконкурсная праграма
7 чэрвеня (нд) Эксперыментальная праграма / Дзэн-трэш

Уваход: free donation
Дадаткова інфармацыя: (029) 894-05-17

httpv://www.youtube.com/watch?v=JLKlnasImtk&feature=youtu.be

Штогадовы міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў Cinema Perpetuum Mobile — некамерцыйнае культурнае мерапрыемства, якое мае на мэце:
— прасоўванне незалежнага аўтарскага кінематографа;
— пошук новых форм і рашэнняў у кінамастацтве;
— садзейнічанне культурнай разнастайнасці ў кіно;
— развіццё і ўмацаванне сувязяў паміж кінематаграфістамі і кінематаграфічнымі супольнасцямі ў Беларусі па ўсім свеце.

Cinema Perpetuum Mobile — сацыяльны праект, які ствараецца энтузіястамі на прынцыпах самаарганізацыі, дэцэнтралізацыі. узаемадапамогі, адкрытасці, празрыстасці. Гэта азначае, што любы чалавек можа прыняць удзел у агульнай справе па арганізацыі фестывалю і бесперашкодна назіраць за тым, як гэта робяць іншыя.

Відэа: Аляксандр Пяршай

Меткі: ,

Чытайце яшчэ