У Віцебску пройдзе лекцыя па асновах фатаграфіі

Віцебскі фатограф Марына Катлярова запрашае на сустрэчу, прысвечаную асновам фотаздымка.

У Віцебску пройдзе лекцыя па асновах фатаграфіі

Выступ незвычайны сваёй серыйнасцю, бо перад Віцебскам Марына абкатала сваю лекцыю ў Полацку, Оршы, Глыбокім, Мёрах. І паўсюль сустрэла падзякі і запрашэнні на чарговыя прыезды.

Лекцыя злёгку кранае фотатэхніку, больш увагі надае партрэту і дакументальнаму здымку. У першаю чаргу занятак разлічаны на пачаткоўцаў.

Сустрэча пройдзе 21 чэрвеня ў Арт-прасторы на вуліцы Талстога, 7, першы паверх, зала з фотавыставай “Пошук страчанага часу”. Пачатак у 16:00.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ