ФК ”Віцебск”- “Шахцёр”: страчаная вікторыя

Сёння віцебскія футбалісты былі вельмі блізкія да таго, каб абзавесціся чарговай вікторыяй у чэмпіянаце. Прычым перамога была б ні нейкая халяўная, а заслужаная.

Але, на жаль, “Віцебску” на сваім полі прышлося падзяліць ачкі з салігорскім “Шахцёрам” (2:2). Паядынак пачаўся досыць актыўна. На першай хвіліне госці адкрылі лік. Віцябляне на прапушчаны мяч адказалі галявой атакай, якая магла стаць паспяховай. Аднак брамнік гасцей не падвёў сваю каманду.

Парытэт падапечныя Сяргея Вехцева ўсталявалі бліжэй да перапынка. Гол - на рахунку Арцёма Салаўя.

Калі параўноўваць першы і другі тайм, то больш даспадобы прышоўся другі. Не толькі таму, што Уладзімір Каробка прымусіў салігарчан адыгрывацца. Але і таму, што “Віцебск” дзейнічаў куды вастрэй, што, зразумела, заводзіла трыбуны.

Напэўна, віцебскія заўзятары яшчэ некалькі дзён будуць узгадваць і распавядаць знаёмым пра нападаючага Азама Раджабава. На апошняй хвіліне ўдарам метраў з 15-ці ён мог прынесці вікторыю “Віцебску”, але прабіў вышэй варот.

Неглядзячы ні на што віцебскія аматары футбола былі ўдзячны сваёй камандзе за гульню. А вось судзейства гледачам не спадабалася: галоўнага арбітра пасля матча асвісталі.


Меткі:

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Гудвин  
      23/Чэрвень/2015 у 11:06

      А могли и выиграть, забив столько, сколько во всех предыдущих матчах.....

    2. Пробегая_мимо  
      23/Чэрвень/2015 у 15:18 1

      Да, ребята... Играйце у "Суперлато" - шансов выиграть гораздо больше...

    3. Вит  
      23/Чэрвень/2015 у 19:11 2

      Рассмешило-в этой статье" каб абзавесцися "чарговай" викорыяй.... Ой мы так устали от побед, хватит нас баловать ! Жаль нет свободы слова... Не знаем каков бюджет клуба, какие зарплаты, какая на данный момент задолженность. Вчера скажем тк Витебск показало сюжет про баскетбольный клуб Рубон -он полный банкрот и сейчас стоит вопрос или расформировать клуб или продолжать пресмыкаться. Интерсно все-таки что там с ФК Витебск?

    Каментаваць