У Лужасна пройдуць бясплатныя экскурсіі

На Дні горада гісторык Мікалай Півавар запрашае выбрацца ў прыгарад. 27 чэрвеня можна далучыцца да пешых альбо веласіпеднай экскурсіі па Лужасна.

У Лужасна пройдуць бясплатныя экскурсіі

Вы пабачыце Узнясенскую царкву (1908 г.), былую царкву Ўзвіжання Крыжа (1815 г.), яркі прыклад мадэрну пачатку ХХ с. — былы будынак Земляробчай школы. Прагуляецеся па памятных месцах пасёлка і вядомым Лужаснянскім дэндрэпарку.

У вольны час можна завітаць у спартыўны комплекс Віцескага кадэцкага вучылішча, на стадыён агракаледжа альбо паглядзець, як будуецца Віцебская ГЭС.

У Лужасна ходзяць гарадскі аўтобус № 35 (адпраўляецца ад чыгуначнага вакзала на вул. Кірава), маршрутныя таксі № 55, 56, 76. Праз 20–25 хвілін даяжджаем да прыпынку “Гімназія”, і ідзем да царквы.

Пешыя экскурсіі пачынаюцца ў 13:00 і 15:00. У 17:00 — экскурсія для тых, хто на роварах!

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ