Краязнаўца Мікалай Півавар запрашае ў вандроўку па Аршанскім краі

Заедзем у пяць вёсак і мястэчак. Маршрут будзе вельмі насычаны, бо побач з Оршай ёсць і сядзібы, і палацы, і нават замак.
Краязнаўца Мікалай Півавар запрашае ў вандроўку па Аршанскім краі

У Паграбёнках глядзім будынак былой паштовай станцыі ХІХ ст. Вёска Межава вядомая сваім сядзібна-паркавым ансамблем Любенскіх (1901 г.), яго прамысловымі будынкамі, руінамі царквы Уваскрэшання Хрыстова.

Юрцава таксама мае сваю архітэктурную каштоўнасць — палац Любамірскіх (ХІХ ст.). У Высокім пабачым сядзібны дом і больш чым стогадовы парк з фальварка Макшыцкіх.

Краязнаўца Мікалай Півавар запрашае ў вандроўку па Аршанскім краі

Наступным пунктам стануцца Смаляны, альбо як кажуць мясцовыя — Смальяны. Праграма іх наведвання будзе самай насычанай. Вы пабачыце драўляную царкву Праабражэння Гасподняга, жывапісны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі — помнік віленскага барока.

У мястэчку засталіся рэшткі замка “Белы Ковель” — самага ўсходняга з беларускіх прыватнаўласніцкіх фартэцый. А яшчэ руіны царквы Святога Аляксея і магіла Тамаша Зана — блізкага сябры Адама Міцкевіча і Яна Чачота, заснавальніка таварыства філаматаў, аднаго з пачынальнкаў сучаснай беларускай паэзіі і, увогуле, чалавека з незвычайным лёсам. Вас чакае самы прафесійны расповед пра багатую гісторыю Смаляны ад гасцей вандроўкі — краязнаўцаў і даследчыкаў мястэчка.

Запрашаем у суботу 22 жніўня! Унёсак за ўдзел у вандроўцы: 250 тыс. бел. руб. Тэлефон для запісаў: +375 29 716-28-80

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ