ХК “Віцебск” узяў першае ачко ў першынстве

Пасля шасці тураў чэмпіяната віцебскай хакейнай камандзе асабліва няма чым пахвастацца. Ва ўсіх паядынках нашы землякі прайгралі і займаюць апошні радок у турнірнай табліцы.

Адзінае, чым “Віцебск” парадаваў сваіх прыхільнікаў, - адным ачком ва ўчорашнім супрацьстаянні з “Юнацтвам”, якому прайграў у серыі пасляматчавых кідкоў.

Выяздная серыя ў віцяблян працягваецца: наперадзе - “Магілёў” і бабруйскі клуб. Ёсць шанцы палепшыць турнірнае становішча.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць