У Віцебску знясуць былы будынак каталіцкай капліцы XIX стагоддзя

Віцебскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб зносе двухпавярховага цаглянага будынка №25/4 па вуліцы Урыцкага (знаходзіцца ў батанічным садзе), які, хутчэй за ўсё, з'яўляецца капліцай 1859 года, што належала віцебскаму памешчыку Сцяпану Восіпавічу Дуніну-Слепсцю, з надбудаваным другім паверхам.
Будынак ў Віцебскім батанічным садзе, які, верагодней за ўсе, з'яўляецца капліцай Сцяпана Восіпавіча Дуніна-Слепсця 1859 года з надбудаваным другім паверхам. Фота Сержука Серабро

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ужо абвясціў тэндар на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі на знос коштам 22 мільёны рублёў. У дакументах закупкі ўказаны 1939 год пабудовы будынка, але, верагодна, гэта год перабудовы альбо рамонту.

Будынак ў Віцебскім батанічным садзе, які, верагодней за ўсе, з'яўляецца капліцай Сцяпана Восіпавіча Дуніна-Слепсця 1859 года з надбудаваным другім паверхам. Фота Сержука Серабро

Як навакольныя жыхары, так і супрацоўнікі батанічнага сада, з якімі ўдалося пагаварыць, ведаюць, што там была “ці то капліца, ці то царква”. Згодна кнігі “Странички изъ недавней старины города Витебска”, выдадзенай Мікалаем Нікіфароўскім у 1899 годзе, “богач-хлебосол” Сцяпан Восіпавіч Дунін-Слепсць, які валодаў садам пасля першага ўладальніка Івана Іванавіча Вярэб’ева, пабудаваў “в тиши сада” для сябе араторыюм, дзе “проводил молитвенные часы” (ст. 105).

Малюнак капліцы паноў Слепсцёў. Władysław Bojarski / Kłosy, 1873. S. 389.

Два стрэльчатых вакны спецыфічнай формы адпавядаюць вокнам на малюнку 1873 года. Фото Юрыя Шэпелева, 2009 год

Спецыфічная верхняя частка стрэльчатага вакна. Фота Сержука Серабро

Згодна “Памятной книжке Витебской губернии” 1861 года калежскі асэсар Сцяпан Восіпавіч Дунін-Слепсць у Віцебску займаў пасаду папячыцеля богаўгодных устаноў, быў кавалерам ордэна св. Уладзіміра IV ступені і меў знак адзнакі за 15 гадоў бездакорнай службы (ст. 17). Таксама пры яго доме быў казённы ўзорны пансіён высакародных дзяўчат Крузе.

Будынак ў Віцебскім батанічным садзе, які, верагодней за ўсе, з'яўляецца капліцай Сцяпана Восіпавіча Дуніна-Слепсця 1859 года з надбудаваным другім паверхам. Фота Сержука Серабро

Сам араторыюм згадваецца ў “Памятной книжке Витебской губернии” 1865 года, дзе адзначаецца год пабудовы і тое, што “храм этот выстроен без всякой нужды” (ст. 198). У кнізе наступнага года дадаюцца звесткі пра пераносны алтар храма.

Бачны цагляны звод скляпення. Фота Сержука Серабро

Выяву гэтага будынка можна знайсці на ілюстрацыі Уладзіслава Баярскага “Kościołe katolickie w Witebsku”, апублікаванай у 1873 годзе ў часопісе “Kłosy”, а затым у 1884 годзе ў часопісе “Tygodnik Powszechny”. На жаль, на ілюстрацыі паблытаная нумарацыя малюнкаў, будынак адразу ж пазнаецца па вельмі спецыфічнай форме стрэльчатых вокнаў, якія захаваліся да сёння. Подпіс (пазначаны №10 замест №6), кажа, што гэта капліца паноў Слепсцяў.

Вокны з аркамі на былым фасадзе. якія таксама адпавядаюць малюнку 1873 года. Дзверы, верагодна, былі часткова закладзеныя і атрымалася трэцяе вакно. Фота Сержука Серабро

Вокны з аркамі на былым фасадзе таксама супадаюць з існуючымі. Пазней, праўда, дзверы, якія былі паміж імі, часткова замуравалі і зрабілі трэцяе вакно, што заўважна і па кладцы. А вось на другім паверсе вокны маюць простую прамакутную форму. Скляпенні ў будынку маюць цагляныя зводы. На ілюстрацыі Баярскага капліца намаляваная ў атачэнні дрэваў, што таксама кажа за тое, што гэта араторыюм Дуніна-Слепсця ў яго садзе.

Будынак ў Віцебскім батанічным садзе, які, верагодней за ўсе, з'яўляецца капліцай Сцяпана Восіпавіча Дуніна-Слепсця 1859 года з надбудаваным другім паверхам. Фота Юрыя Шпелева, 2009 год

Такім чынам, у Віцебску будзе знішчаны адзін з нямногіх ацалелых архітэктурных помнікаў XIX стагоддзя. На жаль, будынак не ўнесены ні ў якія ахоўныя спісы. Ён досыць даўно занядбаны і зарос плюшчом. Як быў храм “выстроен без всякой нужды” для расійскай імперскай адміністрацыі, так, пэўна, няма ў ім патрэбы і для сучаснай беларускай улады.


Меткі: , , , , ,

Падобнае

    31 каментарый

    1. Сесицкий Сергей  
      4/Кастрычнік/2015 у 10:14

      Кухаркины дети, что с них взять.

    2. Сесицкий Сергей  
      4/Кастрычнік/2015 у 10:19 1

      Занимательно, что во время кризиса денег на стройку нет, а на разрушение есть.

    3. Вшывы Блох  
      4/Кастрычнік/2015 у 10:37 2

      Куплю!!!

    4. Всеволод  
      4/Кастрычнік/2015 у 13:13 3

      Недалеко хотят полпарка вырубить и копию церкви построить!!! Тут надумали настоящую каплицу снести! Что происходит в кабинетах и умах?

    5. Таркус  
      4/Кастрычнік/2015 у 13:26 4

      Вшывы Блох, дело хорошее, но поторопись, иначе успеют снести.

    6. Сяржук Серабро  
      4/Кастрычнік/2015 у 13:28 5

      Таркус пісаў:

      Вшывы Блох, дело хорошее, но поторопись, иначе успеют снести.

      У артыкуле забыў адзначыць: кастрычнік на распрацоўку праекта, лістапад -- на знос. Я так зразумеў з докаў.

    7. .by  
      4/Кастрычнік/2015 у 13:41 6

      Ботанический сад, который является подразделением университета еле сводит концы с концами. Почти всех сократили, зарабатывают на свадьбах. А здесь миллионов не жалко на снос архитектурного памятника, который есть часть истории этого сада, и который пока еще относительно крепок. Где вы, чиновники от культуры? Где вы, отвечающие за архитектурное наследие Викторы?

    8. Юрый Шэпелеў  
      4/Кастрычнік/2015 у 14:52 7

      Впервые увидел этот дом в 2009, он уже был в заброшенном состоянии. Сразу привлекли внимание форма окон на первом этаже, которые выдавали его старинное происхождение. Так строили только до 1917 года, а оказалось, здание возвели ещё до отмены крепостного рабства.Молодец,Сяржук,хорошо поработал!

    9. .by  
      4/Кастрычнік/2015 у 15:21 8

      @ Сяржук Серабро:
      Ваши слова в статье - "скорее всего" и "вероятно" можно было бы не употреблять. Это действительно одно из старейших из сохранившихся зданий Витебска. Построено в середине 19 века. Домов этого времени в городе единицы.

      А это правда, что инициатор сноса, университет им. Машерова имеет специализацию "Музейное дело и охрана историко-культурного наследия"?

    10. Всеволод  
      4/Кастрычнік/2015 у 16:24 9

      @ .by:
      Про специальность тонко подмечено!

    11. Зося  
      4/Кастрычнік/2015 у 20:32 10

      Опять поохаем, поахаем и всё?

    12. Юрий  
      4/Кастрычнік/2015 у 21:09 11

      Никаких критических повреждений строения на фото не видно. Если там внутренние межэтажные перекрытия сгнили, то это в общем-то решаемый вопрос. От растительности бы освободить, заложить оконные проемы, подлатать кровлю и законсервировать до лучших времен, пока не появится спонсор для аутентичного восстановления. Это по нынешним временам был бы лучший выход.
      К сожалению варварский подход к архитектурному наследию в городе существует много лет.

    13. dima  
      4/Кастрычнік/2015 у 22:52 12

      Учился на биологическом факультете и в 2000-х проходил практику в ботаническом саду, так, вот занятия проходили именно в этом здании. Почемук нельзя испоьзовать это здание для практик музейного дела, худграфа, если не реставрировать, так хоть законсервировать, тем более что здание самому университету и принадлежит

    14. Арон  
      5/Кастрычнік/2015 у 11:04 13

      Сяржук, так выступите с письменной инициативой о включении во "всякие списки". Ведь всю информацию собрали. Осталось только оформить, приложить фотки. Так пишите в минкульт, исполком и т.д. А потом поставите себе засечку в графике добрых дел. А пока только шум, а закон никто не нарушает. Неправильно как-то...

    15. Alexander  
      5/Кастрычнік/2015 у 11:17 14

      У нас и так аутентичного практически нихера не сохранилось, новоделы одни! А тут что чудом уцелело снести нужно... Какой "ИГИЛ" захватил город, млять?..((

    16. Гвардии Майор  
      5/Кастрычнік/2015 у 11:46 15

      Как-то,мягко говоря, странно начал работу на должности вице-мера историк Петр Николаевич Подгурский...

    17. .by  
      5/Кастрычнік/2015 у 13:41 16

      И Подгурский, и все штатные "историки" при исполкомах, и все эти отделы культуры и инспекции по охране уже давно служат только работодателю. Какое историко-культурное наследие? Памятники зарплату не выдают.
      Не знаю как у нас, а в России, кажется, если здание использовалось когда-то как культовое, то - всё, это уже памятник, который подлежит охране безоговорочно.
      Зато можно услышать - пишите, мол, подавайте заявки. Любой желающий. Имеете право.
      Назначили памятниками десяток домов вокруг ратуши. Их охраняют и вылизывают. А относительно всего остального один ответ: "Закон никто не нарушает".
      Вот интересно, в Витебске столько краеведов, которые почти все небожители и снобы, столько очень неравнодушных экскурсоводов, столько гуманитариев. Музейные работники и католическая община, наконец. Неужели разрушат?

    18. Проходя мимо  
      5/Кастрычнік/2015 у 16:41 17

      Если я не ошибаюсь, то ходатайствовать перед министерством культуры о включении объекта в список памятников может любое физическое лицо. Даже не собственник. Собирается необходимый пакет документов и вперёд - пока министерство рассматривает ходатайство, никто тронуть его не имеет права.

    19. Хрон  
      5/Кастрычнік/2015 у 19:40 18

      @ Проходя мимо:
      Устами дамы глаголит истина

    20. Арон  
      6/Кастрычнік/2015 у 8:12 19

      9. Прапанова аб наданні матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносіцца ў Міністэрства культуры любой юрыдычнай ці фізічнай асобай у пiсьмовай форме з абавязковым яе абгрунтаваннем, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3 артыкула 19 Закона.

      Абгрунтаванне павінна ўключаць:

      звесткі аб месцазнаходжанні матэрыяльнага аб’екта або нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека, якому прапануецца надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – аб’ект);

      апісанне і мастацкую ацэнку аб’екта для вызначэння крытэрыяў надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

      гістарычныя звесткі аб характары, абліччы, яго ўплыве на развіццё рэгіёна або рэспублікі, звесткі аб аўтары або прыналежнасці знакамітай выдатнай асобе, аб перыядзе стварэння гэтага аб'екта, яго ўладальніках і іншае;

      выкапіроўку з генеральнага плана з прывязкай аб’екта да мясцовасці (для матэрыяльных нерухомых аб’ектаў);

      фотаздымкі 10 х 15 см у колькасці, якая дае найбольш поўнае ўяўленне аб аб’екце;

      звесткі аб уласніку (уладальнiку) аб’екта (назва арганізацыі і яе юрыдычны адрас або прозвішча, імя, імя па бацьку фізічнай асобы і яе адрас прапіскі).

      10. Пасля атрымання прапановы аб наданнi матэрыяльнаму аб’екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Мiнiстэрства культуры накіроўвае ўласнiку (уладальнiку) аб'екта, а таксама ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган інфармацыю аб разглядзе гэтай прапановы на пасяджэнні Навукова-метадычнай рады.

    21. Сяржук Серабро  
      6/Кастрычнік/2015 у 12:02 20

      Не зразумела. чаму ў гэтым выпадку вырашылі адразу зносіць і траціць грошы (на адзін толькі праект зноса 1250 баксаў).
      Чаму будынак не паспрабаваць прадаць? Ці проста перадаць з умовай рамонту ці хацяб кансервацыі?
      Яўная ж эканомія будзе для ВДУ: не трэба траціцца на знос, не трэба плаціць падаткі на невыкарыстоўваемую нерухомасць і г.д.

    22. Елена  
      6/Кастрычнік/2015 у 13:09 21

      @ Арон:
      Я готова поддержать и помочь, есть подруга-юрист. Но нужен человек, который обладает информацией и сведениями об исторических источниках.

    23. Пробегая_мимо  
      6/Кастрычнік/2015 у 14:11 22

      @ Елена:
      Пару даже очень толковых женщин в таком вопросе мало. Для любого безнадёжного дела нужна инициативная группа и много неравнодушных людей, в т.ч. обладающих информацией, временем, силами и желанием этим заниматься. Тогда и на орге - подписи, флэшмобы, и под выбарчую кампанию власти и депутатов напрячь и так далее. А в текущей реальности - к выборам только наново асфальт на асфальт кладут, да лампочки при подъездах вкручивают по звонку в ЖЭУ одинокой пенсионерки...

    24. Пробегая_мимо  
      6/Кастрычнік/2015 у 14:43 23

      А, вообще, складывается впечатление, что кто-то хочет отжать территорию ботанического сада с минимальными затратами или "безвозмездно, т. е. даром" (с)...

    25. Пробегая_мимо  
      6/Кастрычнік/2015 у 14:47 24

      Таркус пісаў:

      Вшывы Блох, дело хорошее, но поторопись, иначе успеют снести.

      На копейки - и то позарились?... 🙂 "ДеньгиТендер не пахнет"?

    26. Пробегая_мимо  
      6/Кастрычнік/2015 у 14:57 25

      Хрон пісаў:

      Устами дамы глаголит истина

      Не факт, что дама... 🙂 Но мысль интересная... 🙂

    27. Светлана  
      7/Кастрычнік/2015 у 0:54 26

      Не будет лишним написать по обращению к ректору ВГУ: 210038 Витебск Московский проспект 33, Витебский государственный университет, ректору Егорову А.В.
      и в Витебский горисполком: 210005, г.Витебск, ул.Ленина, 32, Витебский ГВК, председателю Николайкину В.П.
      чем больше писем от всех нас, тем лучше.
      не стоит ругаться, но подчеркните, что в городе очень мало сооружений середины 19 века и так запросто разрушать последние ни в коем случае нельзя. плюс тратят наши с вами деньги, которые мы налогами отдаем государству.
      если придут невнятные отписки, то следующие станции Минкульт (чтобы смотрели за наследием), Минобр (чтобы смотрели за своими подведомственными) и Администрация Президента (чтобы поинтересовались у гор. администрации, чем они тут занимаются).

    28. Пробегая_мимо  
      7/Кастрычнік/2015 у 7:18 27

      @ Светлана:
      Надо бы в соцсетях группу организовать...

    29. Елена  
      12/Кастрычнік/2015 у 15:02 28

      Собираем инициативную группу, времени мало, уже середина октября, надо действовать https://vk.com/public104099381

    30. Пробегая_мимо  
      14/Кастрычнік/2015 у 6:42 29

      @ Елена:
      А обращение к ректору и в горисполком и на орге что-то есть? Я бы подписалась... Потому как одиночные лирические письма вряд ли будут приниматься в расчёт. И потом на ННВ большая аудитория, можно петицию с орга покидать на электронку.
      P.S. Я - не вконтакте, поэтому пишу здесь.

    31. Пробегая_мимо  
      16/Кастрычнік/2015 у 11:20 30

      @ Елена:
      Уже середина октября... Неплохо бы верующих привлечь, попытаться добиться выставления здания на аукцион. Надо бы придать вопросу публичность и резонансность. А тихо, мутно и "под шумок" снесут к чёртовой матери...

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Каб каментаваць увайдзіце з: