У Віцебску адбудзецца прэзентацыя паштовак і календара “Віцебшчына старадаўняя”

15 кастрычніка ў Духаўскім кругліку прэзентуюць набор паштовак і каляндар з выявамі касцюмаў VIII – Х стагоддзяў, выдадзены ў межах праекта “Віцебшчына старадаўняя”.
У Віцебску адбудзецца прэзентацыя паштовак і календара “Віцебшчына старадаўняя”

Праект “Вiцебшчына старадаўняя” быў створаны пры падтрымцы клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн” цэнтра культуры “Віцебск” і уяўляе сабой выпуск серыі тэматычных паштовак і настольных календароў з выявамі касцюмаў розных саслоўяў, якія можна было сустрэць на вуліцах Віцебска ў VIII - Х стагоддзях.

Прэзентацыя пачнецца ў 17:00. Уваход вольны.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць