Паштоўкі і каляндар «Віцебшчына старадаўняя» прэзентавалі ў Віцебску

15 кастрычніка ў Віцебску ў Духаўскім кругліку адбылася прэзентацыя набора з паштовак і перакіднога календара “Віцебшчына старадаўняя”.
Паштоўкі і каляндар «Віцебск старадаўні» прэзентавалі ў Віцебску. Фота Юрыя Шэпелева

Ідэя праекта з’явілася ў студэнткі-гісторыка Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Марыны Ханкевіч. Мадэлямі для фатографа Дзмітрыя Лося сталі сябры народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн” у сваіх старадаўніх строях, якія выкананыя ў строгай адпаведнасці з пэўнай эпохай.

У Віцебску адбудзецца прэзентацыя паштовак і календара “Віцебшчына старадаўняя”

Прэзентавалі серыю тэматычных паштовак і настольных календароў з выявамі касцюмаў розных саслоўяў, якія можна было сустрэць на вуліцах Віцебска ў VIII - Х стагоддзях, кіраўнік віцебскіх моладзевых ініцыятыў Уладзімер Булаўскі і кіраўнік “Варгенторна” Макар Бабенка.

Паштоўкі і каляндар «Віцебск старадаўні» прэзентавалі ў Віцебску. Фота Юрыя Шэпелева

Намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Валерый Шышанаў, які прысутнічаў на сустрэчы, падзякаваў аўтарам за актыўны ўдзел у папулярызацыі Віцебска, уклад у раскрыццё гістарычнай спадчыны і павелічэнне турыстычнай прыцягальнасці горада.

Паштоўкі і каляндар «Віцебск старадаўні» прэзентавалі ў Віцебску. Фота Юрыя Шэпелева

Аднак Уладзімір Булаўскі адзначыў, што наклад календароў і набораў паштовак быў мізэрным — па 50 экзэмпляраў — таму ў свабодны гандаль ён не трапіць. Каб выдаць “Віцебшчына старадаўняя” у большай колькасці патрабуюцца або спонсары, або, калі гаварыць пра камерцыйны складнік, інвестары.

Паштоўкі і каляндар «Віцебск старадаўні» прэзентавалі ў Віцебску. Фота Юрыя Шэпелева

Паштоўкі і каляндар «Віцебск старадаўні» прэзентавалі ў Віцебску. Фота Юрыя Шэпелева
Паштоўкі і каляндар «Віцебск старадаўні» прэзентавалі ў Віцебску. Фота Юрыя Шэпелева


Меткі: , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. andrew  
      17/Кастрычнік/2015 у 19:38

      на здымках паштоўкі "Віцебшчына старадаўняя". У тэксце "Старадаўні Віцебск"

    Каментаваць