Дзіцячую мастацкую школу Віцебска ўзнагародзілі ўрадавай граматай

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая мастацкая школа г. Віцебска» ўзнагароджана ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.
Вучні мастацкай школы пад час пленэру ў цэнтры Віцебска? 2010 год. Фота Сержука Серабро

Згодна пастанове №887 ад 22 кастрычніка мастацкая школа ўшанаваная за дасягненні ў сацыяльна-культурнай дзейнасці, значны ўклад у эстэтычнае выхаванне навучэнцаў.

Дзіцячая мастацкая школа Віцебска заснаваная ў 1979 годзе і дэкларуе наследаванне традыцыям Віцебскай мастацкай школы. Зараз у школе пад кіраўніцтвам 23 настаўнікаў атрымліваюць пачатковую мастацкую адукацыю 443 вучні.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ