ХК “Віцебск” атрымаў дзве перамогі запар і пакінуў апошні радок

Невялікае свята чакала віцебскіх аматараў хакея на гэтым тыдні. Мясцовы клуб на сваім ільду атрымаў дзве перамогі.

У чацвер “мядзведзі" абыгралі “Магілёў” (2:1), а сёння ўзялі верх над “Дынама U-20” з лікам 4:3.

Трэба сказаць, што апошнія перыяды ў гэтых паядынках віцябляне праводзілі не лепшым чынам. “Магілёву” на апошніх секундах ледзь не далі зраўняць лік. Добра, што кідок магіляўчаніна ў пусты вугал быў нетрапным.

А заключны перыяд з дынамаўцамі быў поўным жахам. Ведучы ў ліку 4:0, “Віцебск” прапусціў запар тры шайбы. Але фарт ў гэтым матчы быў на баку віцяблян. За паўтары хвіліны да фінальнай сірэны выдалілі гульца гасцей, і гэта дапамагло “Віцебску” спыніць націск на свае вароты і зарабіць тры ачкі.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць