Мінкульт: Віцебскі аблвыканкам прапрацоўвае пытанне перадачы капліцы Дуніных-Слепсцяў католікам для аднаўлення

Міністэрства культуры адмовіла ў прысваенне будынку капліцы Дуніных-Слепсцяў статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, але паведаміла, што будынак можа быць перададзены Віцебскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага касцёла для аднаўлення.
Будынак капліцы дуніных-слепсцяў (Дуніных-Сляпцоў) у Віцебску. Рэканструкцыя Віктара Барысенкава

У адказе міністэрства, дасланым ад імя намесніка міністра Аляксандра Яцко сказана, што з-за таго, што будынак былой капліцы па вуліцы Урыцкага, 25/4 у Віцебску страціў свае гістарычныя асаблівасці, пытанне аб наданні яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці не можа быць вынесена на разгляд Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры міністэрстве культуры.

Адказ міністэрства культуры

Пры гэтым спадар Яцко спасылаецца на тое, што знешні выгляд будынка пасля перабудоў, якія адбыліся ў папярэднія гады, адрозніваецца ад гістарычнага. Таксама адзначаецца, што перабудова змяніла аб’емна-прасторавае рашэнне будынка, што прывяло да страты першапачатковага аблічча і адметных архітэктурных элементаў на фасадах. А, згодна пункта 2 артыкула 20 закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, рашэнне аб неабходнасці надання матэрыяльным аб’ектам статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці можа быць прынята толькі ў адносінах да аўтэнтычнага ці рэстаўрыраванага ў адпаведнасці з навукова-праектнай дакументацыяй матэрыяльнага аб’екта, пры гэтым з часу першапачатковага стварэння нерухомага матэрыяльнага аб’екта павінна прайсці не менш чым 40 гадоў і ён павінен быць поўнасцю або не менш чым на 90 працэнтаў адноўлены ў адпаведнасці з гістарычнымі данымі на ранейшым месцы.

Выгляд будынка капліцы дуніных-Слепсцяў ў 1950-х гадах. Фота Канстанціна Дурыхіна

Пры гэтым міністэрства культуры дадаткова паведамляе, што па інфармацыі, прадастаўленай у рабочым парадку з Віцебскага аблвыканкама, прапрацоўваецца пытанне аб перадачы будынка на баланс Віцебскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага касцёла для далейшага яго аднаўлення.

Трэба заўважыць, аднак, што згодна пункта 3 артыкула 19 вышэй згаданага закона, прымаць рашэнне аб наданні выпадкова выяўленаму аб’екту статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці або аб адсутнасці неабходнасці надання яму такога статусу можа толькі навукова-метадычнай радай, а не нейкім паасобным супрацоўнікам міністэрства. У той жа час, згодна пункта 2 гэтага артыкула, павінны быць безадкладна прыпыненыя работы або іншая дзейнасць, якія могуць аказваць уздзеянне на выпадкова выяўлены аб’ект і прынятыя меры па яго захаванню. Мясцовыя ўлады ў такім выпадку павінны ў двухдзённы тэрмін паведаміць пра аб’ект у міністэрства культура, а адтуль, не пазней чым праз тры дні, павінны прыслаць прадстаўніка, які пасля агляду на месцы выдае пісьмовае прадпісанне, у якім вызначае часовы рэжым утрымання гэтага аб’екта з указаннем тэрміну яго дзеяння, або пры відавочнай беспадстаўнасці меркавання аб наяўнасці ў аб’екта адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей складае акт аб іх адсутнасці. Прыпыненыя ў сувязі з выяўленнем нерухомага матэрыяльнага аб’екта работы або іншая дзейнасць аднаўляюцца толькі з пісьмовага дазволу міністэрства культуры.

Што трэба зрабіць з капліцай Дуніных-Слепсцяў у Віцебску (сярэдзіна XIX ст.)?

  • Аднавіць у першапачатковым выглядзе (74%, Галасоў: 282)
  • Закансерваваць да лепшых часоў (16%, Галасоў: 63)
  • Знесці, як плануюць (10%, Галасоў: 37)

Усяго галасоў: 382

Loading ... Loading ...

Меткі: , , , , , ,

Падобнае

    22 каментарыя

    1. Сяржук Серабро  
      7/Лістапад/2015 у 13:25

      Цікава, што я звароту не пісаў.
      Магчыма якраз згодна пункта 3 артыкула 19 мне і прыслалі адказ.
      З-за таго, што паблыталі кватэру -- напісалі 14 замест 10, ліст не адразу трапіў да мяне.

    2. .by  
      7/Лістапад/2015 у 14:31 1

      Антикультурное министерство культуры, кто же будет реставрировать здания "ў адпаведнасці з навукова-праектнай дакументацыяй матэрыяльнага аб’екта", если это не памятник? Вот и "реставрируют" с термошубой поверх аутентичного декора, как сейчас делается на Шоссейной.
      Антикультурное министерство культуры, кто же будет восстанавливать непамятники в нищей стране, без налоговых льгот и заинтересованности собственников и, что самое страшное, без контроля грамотных специалистов за качеством работ.

    3. .by  
      7/Лістапад/2015 у 14:40 2

      Эти восстановленные в Москве памятники, у нас с таким министерством и с такими законами не имели бы никаких шансов.
      http://6.firepic.org/6/images/2015-11/07/nlkj9f4qrdz6.jpg
      http://6.firepic.org/6/images/2015-11/07/osfb8zdbxkbo.jpg
      http://6.firepic.org/6/images/2015-11/07/q9d1hdscgqsv.jpg

    4. Таркус  
      7/Лістапад/2015 у 17:30 3

      Проголосовал за "Закансерваваць да лепшых часоў" Поймите, ломать- не строить. Здание находится в относительно тихой зоне, не аварийное(мне покакать на документы "спяцоу"),видел сам состояние фундамента и несущих. Оно спокойно может стоять лет...., до наступления лучших времен. Если католики заберут здание, то это вообще супер. Хватит, архитехтарау и ландшафтных дизайнерау пры уладзе у нас было много.
      Сяржук, ты почаще публикуй подобные материалы, твою ленту читают даже "мегазанятые" чинуши, был недавно невольным свидетелем:)

    5. Максим Жуков  
      7/Лістапад/2015 у 19:26 4

      Всё-таки не хотят "Витьбичи" бабосами делиться, вот Тулеева и попросила не сносить домик. На что только не пойдёшь ради комфортной езды.

    6. Елена  
      7/Лістапад/2015 у 21:46 5

      В итоге, картина получилась такая:
      ^ никто предложение о придании данному зданию статуса историку-культурной ценности в Минкульт не писал
      ^ а отсюда как раз и следует, что Научно-методический совет никакого заявления и не рассматривал
      То есть ничто не мешает хоть завтра снести часовню...

    7. Жора-патриот  
      8/Лістапад/2015 у 4:05 6

      передатьнадо этот дом святой православной церкви и мы сами решим что с ним зделать! Нищеброды католики ничего незделают хорошего на православной БелоРуссии!

    8. Таццяна Севярынец  
      8/Лістапад/2015 у 5:59 7

      @ Жора-патриот:
      Сп. Жора-патрыёт, навошта вы так? Не па-хрысціянску--гэта першае. БЕЛАРУСЬ- краіна 3-х хрысціянскіх канфесій-гэта другое.

    9. Хронос  
      8/Лістапад/2015 у 10:07 8

      @ Таццяна Севярынец:
      3-х??? А можно всех перечислить

    10. Alexander  
      8/Лістапад/2015 у 11:08 9

      Хронос пісаў:

      3-х??? А можно всех перечислить

      Православне, католики, протестанты. Не?

      @ Жора-патриот:
      Жора-Нищеброд, брысь отсюда тролль! Пусть православные не забудут вернуть все построенные католиками храмы - Воскресенку, Успенку, Покровку... Типичная "православная" архитектура.)) А то только и умеют что костёлы уродовать, да свои азиатские золотые цыбулины вешать! Ничего своего.

    11. Хронос  
      8/Лістапад/2015 у 11:17 10

      @ Alexander:
      Я думаю Татьяна униатов имела ввиду в качестве 3-й...

    12. Alexander  
      8/Лістапад/2015 у 11:27 11

      @ Хронос:
      Униаты - это греко-католики. Одна из ветвей католицизма.

    13. Уладзімер Б.  
      8/Лістапад/2015 у 13:45 12

      @ Елена:
      Вы ж чытайце - унясенне магчымае толькі пасля рэстаўрацыі. Не падымайце паніку.

    14. Сяржук Серабро  
      8/Лістапад/2015 у 16:31 13

      Уладзімер Б. пісаў:

      Вы ж чытайце - унясенне магчымае толькі пасля рэстаўрацыі. Не падымайце паніку.

      Тут пытанне -- што лічыцца аўтэнтычным будынкам і ці не адносіцца 90% толькі да адноленых будынкаў?

    15. Таццяна Севярынец  
      9/Лістапад/2015 у 5:51 14

      @ Хронос:
      Калі ласка: праваслаўная, каталіцкая, пратэстанцкая

    16. Таццяна Севярынец  
      9/Лістапад/2015 у 6:03 15

      Дарэчы, учора з унучыкамі былі ў Батанічным садзе. Уразіліся не толькі станам капліцы, але і іншымі пабудовамі, якія належаць Віцебскаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту. Гэта жах! І лайном зацякае. Ганьба ўніверсітэту! Ганьба выкладчыкам і брсмаўцам-студэнтам! У групах па5-6 бюджэтнікаў, астатнія-платнікі. Няўжо няма грошаў, каб прывесці ў парадак гэтую навуковую базу? Як сказаў ахоўнік, дарэчы, і выкладчык, праз гэтыя рамонты і рэстаўрацыі немагчыма адмываць грошы, таму ўсё ў такім запусценні. Каб хоць як пратрымацца, Батанічны сад вымушан, напрыклад, прымаць на сваёй тэрыторыі вяселлі, дазваляць фатасесіі. Адна-130.000бр. Гандлююць раслінамі, што вырошчваюць у адзінай ацалелай аранжэрэі.

    17. Пробегая_мимо  
      9/Лістапад/2015 у 6:26 16

      А реально ли на территории Ботанического сада не только свадьбы проводить, а создать легитимную контору по регистрации брака/развода в один день?... Из вырученных денег можно не только каплицу, но и сад поднять...

    18. да ладно ,  
      9/Лістапад/2015 у 8:39 17

      @ Пробегая_мимо:
      😀 Там еще и венчание устроить можно - аккурат за заборчиком и православная церквушка

    19. Litvin  
      9/Лістапад/2015 у 14:10 18

      @ Таццяна Севярынец:
      спадарыня Тацьцяна кіньце зь ім спрачацца, або нашта тлумачыць.... бо гэта Жора.....поўная жора
      Пробегая_мимо пісаў:

      А реально ли на территории Ботанического сада не только свадьбы проводить, а создать легитимную контору по регистрации брака/развода в один день?

      мадам, вы кому-то даёте шанс? 😉

    20. German Zveroboy  
      9/Лістапад/2015 у 15:13 19

      Жора-патриот пісаў:

      хорошего на православной БелоРуссии!

      Смотри Жорик, как выглядят "истинные православные" "Войска Донского" на Донбассе. Развод это для лохов. Меньше 40-50 лет практически нету никого - одни отчаявшиеся безработные да бывшие уголовники. Потерянные и брошенные люди. Москва просто сбрасывает в яму отработанный материал, а ты и клюнул. Для этого и придумали войну.
      И это современная российская армия докатилась до такой формы утилизации лишних гражданских людей в обществе??? 😯
      Пенсионеры в чём то правы: в СССР было лучше в том смысле, что советская армия выглядела более презентабельно. Даже в Афганистане.
      Особенно издевательски выглядит эта переделанная песня про Шамиля.

    21. Пробегая_мимо  
      9/Лістапад/2015 у 15:16 20

      Litvin пісаў:

      мадам, вы кому-то даёте шанс?

      Да не боже ж мой... Я - крест, а не шанс, и мужчине ой как надо подумать, прежде чем нести меня по жизни... Речь-то не обо мне, просто идея быстрой регистрации, без "объявляю Вас мужем и женой" и пр., за рубежом вполне реальна и рентабельна, почему бы так не сделать и у нас - заплати вдвое за срочность, а разницу - отдать на восстановление каплицы и поддержание ботанического сада.

    22. .by  
      9/Лістапад/2015 у 18:06 21

      @ Уладзімер Б.:
      Альбо чыноўнік міністэрства хлусіць. Альбо вам тады лекцыю няправільную прачыталі.

    Каментаваць