У Віцебску пройдзе сустрэча з кіраўніцтвам “Саюза беларускіх пісменнікаў” і рэдакцыяй часопіса “Дзеяслоў”

12 лістапада рэдакцыя часопіса “Дзеяслоў” і кіраўніцтва грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў” правядзе прэзентаыю-сустрэчу ў Віцебску.
У Віцебску пройдзе сустрэча з кіраўніцтвам “Саюза беларускіх піспеннікаў” і рэдакцыяй часопіса “Дзеяслоў”

Пад час сутсрэчы адбудзецца прэзентацыя аповесці “Рух” Алеся Пашкевіча і новага нумару часопіса “Дзеяслоў”. Для гэтага ў Віцебск прыедуць Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч і Усевалад Сцебурака.

Літаратар Алесь Пашкевіч прадстаўляе аповесць пра пачатак дызельнай эпохі, апублікаваную ў выдавецтве “Кнігазбор”. Твор пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў. І канешне ж, пра каханне.

…Канец 19 стагоддзя. Парыж. З келіхам белага віна ў кавярні — спадар у сінім швэдры, выкладчык тэхнічнай школы Адам Мацкевіч; з келіхам чырвонага ў руцэ, апрануты ў гарнітур Рудольф Дызель. Той самы, чыё прозвішча або, прынамсі, тое, што яно азначае цяпер, ведаюць усе і што стала адпраўным пунктам тэхналагічнай рэвалюцыі пачатку 20 стагоддзя...

Да 85-годдзя Уладзіміра Караткевіча “Дзеяслоў” падрыхтаваў унікальную першую публікацыю невядомага дзённіка класіка за 1965-1966 гады, якая і будзе прэзентаваная ў Віцебску. Дзённік – гэта самастойны літаратурны твор, дзе ёсць месца развагам пра беларускае асяроддзе, пытанням пісьменніцкай тэхнікі, праблемам планетарнага маштабу. Аднак нямала старонак аб’ёмнага сшытку прысвечана і побытавым апісанням: жыццю і працы пісьменніка ў рагачоўскай хаце, расповедам пра паходы ў рэдакцыі літаратурных часопісаў, сустрэчам з пісьменнікамі і чыноўнікамі. У час напісання дзённіка Караткевіч працаваў над раманам “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і аповесцю “Чазенія”. Перарабляючы ў каторы ўжо раз сцэнар “Хрыста…” для кінастужкі, празаік урэшце вырашае для сябе, што не аддасць на глум сваю ідэю, цэнзуруючы пачатковую ідэю паводле чыноўніцкіх вымогаў ад Дзяржкіно. Фактычна на старонках дзённіка Караткевіч пастанаўляе пісаць раман так, як ён хоча, не азіраючыся на кіношнікаў.

Сустрэча пройдзе ў бітлз-клубе на Кастрычніцкай вуліцы , дом 12. Пачатак імпрэзы ў 18:00.
Уваход вольны. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375-25-9133876.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ