Каля “сіняга дома” на месцы распаўсюду незалежнай прэсы ўсталявалі пандус

Каля “сіняга дома” на днях з’явіўся пандус. На першы погляд, нічога дзіўнага - патрэбны аб’ект для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Аднак гэта месца ў Віцебску амаль 20 гадоў з'яўляецца "воставам дэмакратыі". Тут ладзілі свае пікеты Уладзімір Плешчанка (сышоў з жыцця ў 2006-м) і Барыс Хамайдай. Апошнія гады Барыс Ханонавіч прадае тут незалежныя выданні. На гэтым месцы гуртаваліся людзі, якія выступалі за дэмакратычныя перамены. Тут адбываліся гарачыя спрэчкі з прыхільнікамі Аляксандра Лукашэнкі.

З нагоды з'яўлення пандуса Барыс Хамайда выказаў сваё меркававанне: «Стаю цяпер побач. Але відавочна, што пандус зроблены для адчэпкі: ніводзін інвалід-вазочнік ім не скарыстаецца, бо праезд да дзвярэй загароджаны апорай ліхтара перад уваходам. Змарнаваныя сродкі, праігнараваны чалавечыя патрэбы. Не выключаю, што і сам пандус з'явіўся ў гэтым месцы нездарма: час ад часу адміністрацыя крамы выказвала незадавальненне маёй прысутнасцю».

Меткі:

Чытайце яшчэ