“Лялька” запрашае на баль закаханых у Белай панны

14 лютага Беларускі тэатр “Лялька” запрашае на непаўторную вечарыну “Баль закаханых у Белай панны”. Вас чакаюць незвычайная атмасфера балю, чароўная музыка, майстар-клас па танцах, разнастайныя гульні і ўтульная фотазона.

“Лялька” запрашае на баль закаханых у Белай панныТаксама на балі будзе працаваць пошта закаханых, праз якую вы зможаце прызнацца ў каханні ці сімпатыі. Самая рамантычная гаспадыня балю, Белая панна, падрыхтавала для гасцей шмат цікавых і прыемных сюрпрызаў. Рыхтуйцеся да чароўнага вечара закаханых. Толькі там можна зрабіць самае незвычайнае прызнанне ў каханні, а гаспадыня балю ў гэтым абавязкова дапаможа.

Напрыканцы вечара Белая панна запросіць усіх паглядзець спектакль “Дэкамерон”. У гэтай незвычайнай імправізацыі на тэмы Джаванні Бакачча на вачах у гледачоў будзе нараджацца спектакль, насычаны песнямі, танцамі і жартамі. На карнавальнай гарадской плошчы карагодзіць персанажаў Каханне – у кожнага сваё, непаўторнае і непараўнальнае. Над пытаннем, якім яно можа быць, і як павінен паводзіць сябе чалавек, каб заслужыць сапраўднае пачуццё, прапануецца паразважаць гледачам. А заадно і добра адпачыць, цешачыся жыццясцвярджальным гумарам знакамітага фларэнтыйца эпохі Адраджэння.

Гледачам варта апрануцца адпаведна выпадку: спадарыні ў сукенках, спадары ў касцюмах. Баль пачнецца а 18-й гадзіне.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць