Віцебск сустрэне вясну на “Вясновым маркеце”

6 сакавіка ў Art Prastora Талстога,7 у Віцебску пройдзе шэраг мерапрыемстваў пад агульнай назвай “Вясновы маркет”. Асноўнай падзеяй будзе правядзенне hand-made кірмаша ад лепшых маладых рамеснікаў і майстроў горада, але варта звярнуць увагу і на дадатковую праграму маркета:

Віцебск сустрэне вясну на “Вясновым маркеце”дзіцячая мастацкая пляцоўка з правядзеннем майстар-класа па маляванню ад Томы Пракоф’евай ;
free-маркет – зона свабоднага абмену разнастайнымі рэчамі (вопратка, сувеніры, цацкі і інш.), а таксама букросінг – зона абмену кнігамі;
у рамках адукацыйнай часткі : лекцыя-сустрэча з польскімі фатографамі Антанінай Гугала і Наталляй Мікалайчук (з перкаладам з польскай мовы) і лекцыя ад вандроўніка Міхаіла Цітова пра яго ўласныя прыгоды, прынцыпы і спосабы вандровак з найцікавейшым фота- і відэа-суправаджэннем;
у завяршенні маркета адбудзецца паказ лепшага кароткаметражнага кіно ад фестываля Cinema Perpetuum Mobile

Падчас правядзення маркета ўсе жадаючыя змогуць наведаць экспазіцыйныя залі маладых мастакоў у Art Prastora. Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Пасля доўгай зімы надышоў час сустрэцца ў кампаніі сяброў на вясновым маркеце! Запрашаем усіх на вялікае свята на пачатку вясны.

Прэзентацыя ініцыятывы адбылася 11 лютага падчас серыі сустрэч “Творчы чацвер”. Падрабязная інфармацыя: +37525 9133876.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць