Рэаліці-праект «Горад» дапаможа атрымаць грошы на праекты для свайго горада

Пачаўся прыём заявак для ўдзелу ў рэаліці-праекце «Горад», дзе кожны мае шанц атрымаць грошы на рэалізацыю ўласнага праекта для роднага горада.

Рэаліці-праект «Горад» дапаможа атрымаць грошы на праекты для свайго горада

Беларускі партал TUT.BY, арганізатары «Школы супергерояў» і прадзюсеры рэаліці-шоў «Панаехалі» пры падтрымцы кваса «Хатні» прапануюць кожнаму грамадзяніну Беларусі незалежна ад горада пражывання стаць удзельнікам рэаліці-праэкта «Горад»!

«Горад» - гэта унікальны фармат, які аб'яднаў у сабе рэалізацыю уласных ініцыятыў па паляпшэнню гарадоў і фармат рэаліці-шоў на беларускім партале TUT.BY.

Каб стаць удзельнікам праекта трэба запоўніць заяўку да 25 сакавіка на сайце Gorodproject.by, а менавіта прапанаваць сваю ідэю, якую вы здольны рэалізаваць у родным горадзе.

Конкурсны адбор лепшых прапаноў ладзіцца ў некалькі этапаў. Удзельнікі праекту пройдуць у Мінску тыднёвы навучальны курс, падчас якога пазнаёмяцца з экспертамі ў галіне рэалізацыі гарадскіх і культурніцкіх праектаў, спецыялістамі па прамоўцыі і інш. Пры гэтым арганізатары забяспечваюць удзельнікаў пражываннем у сталіцы падчас навучання.

Пасля дадатковага адбору аўтары 3-х лепшых прапаноў атрымаюць  фінансаванне на рэалізацыю сваіх ідэй. Прызавы фонд конкурсу складае 50 мільёнаў беларускіх рублёў.

Кожны крок удзелу ў праэкце будзе паказаны на партале TUT.BY у фармаце рэаліці-шоў!


Меткі: , ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Вячеслав  
      17/сакавік/2016 у 8:46

      Уважаемый Игорь Постнов - не желаете ли поучаствовать ? 🙂

    2. Ярослав  
      17/сакавік/2016 у 12:01 1

      Дохтур квас не пьёт, он по более крепким напиткам

    Каментаваць