У паўфінале Кубка краіны “Нафтан” згуляе з БАТЭ

Наваполацкаму футбольнаму клубу “Нафтан” у супернікі ў ½ фінала Кубка краіны трапіўся барысаўскі БАТЭ.

Першы матч пройдзе 20 красавіка ў Наваполацку, паўторны - 4 мая, у Барысаве.

У 1/8 фінала “Нафтан” перамог бабруйскую “Белшыну”: першы матч паміж імі завяршыўся нічыёй 1:1, а ў паўторным навапалачане ўзялі верх 3:1.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць