У бліжэйшыя выходныя ў Віцебску пройдзе “Фэст экскурсаводаў”

Адметнасцю сёлетняга фэста, які пройдзе 23-24 красавіка, у Віцебску з’яўляецца актыўны ўдзел дзяржаўных устаноў культуры ў фармаванні спіса экскурсій. Упершыню шматлікія віцебскія музеі адчыняць дзверы для наведнікаў фэста і распавядуць пра гісторыю музейных будынкаў, існуючыя экспазіцыі і свае планы.
У бліжэйшыя выходныя ў Віцебску пройдзе “Фэст экскурсаводаў”

Акрамя таго ў межах фэста пройдзе шэраг аглядных і тэматычных экскурсій з удзелам мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў і студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пятра Машэрава.

Удзел у экскурсіях бясплатны. Кантактны нумар: +375259133876

Спіс экскурсій у Віцебску

23 красавіка (субота)

11:00 - экскурсія "Віцебскія касцёлы", экскурсавод Інна Аўгуціс, збор насупраць ЗАГСа (каля Пакроўскага сабору).
12:00 - экскурсія для самых маленькіх па тэатру Лялька. Збор у холе тэатра.
13:00 - экскурсія "Легенды Віцебска", збор ля помніка князю Альгерду. Праводзяць студэнты ВДУ ім. П.М. Машэрава
14:00 - экскурсія па гісторыі будынка на Праўды 5,а (Віцебская народная мастацкая вучэльня). Збор перад будынкам будучага музея;
15:00 - экскурсія "Графіка М. Шагала", збор у холе Арт-цэнтра Шагала (вул. Путна)
15:00 - экскурсія " Жыццё і творчасць Ю. Пэн", збор ля вул.Калініна,1
16:00 - экскурсія па Летнім амфітэатры, збор ля Духаўскага кругліка.

24 красавіка (нядзеля)

10:00 - экскурсія "Віцебск мастацкі", экскурсавод С.М. Мінін, збор ля Абласной бібліятэкі (вул. Леніна)
12:00 - экскурсія па Стара-Сямёнаўскіх могілках, збор ля ўвахода ў парк Чыгуначнікаў. Экскурсавод Н. Гарэлышава
13:00 - экскурсія "Гісторыя будынка Мастацкага музея", збор ў холе Мастацкага музея (пл. Леніна)
14:00 - экскурсія па Дому-музею М.Шагала, збор ля музея на вул. Пакроўская
15:00 - экскурсія ў Арт ПрасторыТалстога,7
16:00 - экскурсія "Замкі Віцебска", збор ля помніка кн. Альгерду. Экскурсавод У. Булаўскі

“Фэст Экскурсаводаў” — гэта цэлы шэраг бясплатных экскурсій па Беларусі, прымеркаваных да Міжнароднага дня помнікаў і мясцін. Галоўная задумка фэста — пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    Каментаваць