“Нафтан” выбыў з барацьбы за Кубак краіны

Учора адбыліся паўторныя матчы паўфінала Кубка Беларусі па футболе. Наваполацкі “Нафтан” на гэтай стадыі намагаўся выбіць БАТЭ.

Дома 20 красавіка навапалачане згулялі з БАТЭ ўнічыю (2:2). Учорашні паядынак завяршыўся таксама нічыёй (0:0). За кошт забітых галоў у гасцях барысаўчане выходзяць у фінал, дзе 21 мая сустрэнуцца з “Тарпеда-БелАЗ”.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць