ФК ”Віцебск” не здолеў перайграць “Тарпеда БелАЗ”

У хатнім паядынку супраць жодзінскага “Тарпеда БелАЗ” віцебскія футбалісты не разжыліся ачкамі.

На 14-й хвіліне матча жодзінцы скарысталіся памылкай гаспадароў поля каля сваёй штрафной і дабіліся поспеху.

Трэба сказаць, што “Віцебск” у другім тайме глядзеўся нашмат лепей і больш, чым госці, заслугоўваў вікторыі. Але ж падвяла рэалізацыя сваіх галявых момантаў. Таму лік застаўся нязменны (0:1).

Меткі:

Чытайце яшчэ