Дзе на Віцебшчыне жылі цмокі?

Гісторык краязнаўца Мікалай Півавар паспрабуе разабрацца з гэтым пытаннем, дзе жылі цмокі на Віцебшчыне, 12 траўня.
Дзе на Віцебшчыне жылі цмокі?

Вядомы віцебскі краязнаўца, кандыдат гістарычных навук Мікалай Півавар запрашае на лекцыю-прэзентацыю «Дзе на Віцебшчыне жылі цмокі?». Аўдыторыю чакае захапляльная вандроўка ў міфалагічную «змяіную» гісторыю з усяго свету.

Пачнецца яна з варажскага Ёрмунганда ды індыйскіх нагаў, спыніцца на славянскім гарынычы і кульце вужоў у літоўцаў. Не абміне Левіяфана і нават ацтэкаў. Ядром прэзентацыі станецца расповед пра беларускую традыцыю цмокаў і яе галоўных летапісцаў.

Асноўная ўвага беларускага раздзела будзе нададзена мясцінам з Віцебшчыны, дзе, як верылі нашыя продкі, жылі гэтыя легендарныя істоты. Пра гару Змяёўку, змяіныя камяні, традыцыю паіць вужа малаком і тое, чаму мы мусім быць удзячнымі Караткевічу.

Сустрэча адбудзецца ў арт-пабе «Торвальд» ў чацвер 12 траўня, пачатак у 18:00. Уваход: 30 000 рублёў, на якія можна атрымаць прадукцыю паба (чэк-бар).

Тэлефон для больш падрабязнай інфармацыі: + 375 590-65-93 (Мікалай). Падзея Vkontakte.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ