У Віцебску пройдзе прэзентацыя кнігі “Гісторыі ў прыцемках”

20 траўня, у пятніцу, у віцебскім “Еўрапейскім клубе” адбудзецца прэзентацыя кнігі Зміцера Дзядзенкі “Гісторыі ў прыцемках”.
У Віцебску пройдзе прэзентацыя кнігі “Гісторыі ў прыцемках”. Фота euroradio.fm

Творы ў кнізе вострасюжэтныя, з загадкамі, містыкай і нечаканымі паваротамі. І, вядома, са зваротам да гісторыі — куды без яе? Апавяданне “Яйкі птушкі Рух” і дэтэктыўная аповесць “Голем з Малой Мар'ямпольскай” маюць у сабе больш містычных матываў. Аповесць “Вуаерыст” — бліжэй да дэтэктыву ў жанры “нуар” з гістарычнымі паралелямі. Станоўчых герояў у “Вуаерысце” практычна няма, затое ёсць эротыка, спецслужбы і пошукі золата.

Зміцер Дзядзенка нарадзіўся ў 1972 годзе ў Воршы. З вокнаў радзільні зазіраў цераз плот на двор хаты Уладзіміра Караткевіча, якая стаіць побач, і спрабаваў падгледзець “творчую кухню” славутага пісьменніка-земляка.

У 1994 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля навучання паспеў папрацаваць, сярод іншага, рэдактарам на БТ і журналістам у “Нашай Ніве”.

Друкаваўся ў часопісах “Полымя”, ”Першацвет“, “Паміж”, “Спадчына”. Аўтар краязнаўча-генеалагічнага даведніка “Аршанская шляхта”, зборніка інтэрв'ю “Беларусь: Ні Еўропа, ні Расія”, адзін з суаўтараў кнігі ”Наша страва”.

Пачатак сустрэчы ў 18:30 на вуліцы 1-я Сенненскай, дом 5. Уваход вольны!


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць