У Віцебску пройдзе кірмаш праектаў у Віцебску “Разам да справы!”

Традыцыйны “Кірмаш праектаў” у Віцебску збірае прапановы, ідэі і гатовыя праекты для насычэння і развіцця гарадскіх святаў. Кожны жадаючы можа далучыцца да стварэння святочнай атмасферы, даслаўшы свае прапановы арганізатарам.
У Віцебску пройдзе кірмаш праектаў у Віцебску “Разам да справы!”

“Кірмаш праектаў” у Віцебску адбудзецца ўжо трэці раз, гэта адкрытая публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй гараджан. У 2014 і 2015- гадах, дзякуючы прэзентаваным на “Кірмашы праектаў” ідэям , праграма святкавання Дня горада і Дня моладзі была ўзбагачаная такімі падзеямі, як Летні маркет “Барадулінкі”, фестываль актыўнага адпачынку “Свята ветру”, турнір па футбольным фрыстайле Вежа”, першая агульнагарадская фотасушка, “Спеўны сход”, вулічныя майстар-класы па танцах і шмат іншых.

У 2016 годзе аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі гарадскога выканаўчага камітэта Віцебска сумесна з ГКК “Будзьма Беларусамі”  абвяшчае адкрыты прыём заявак на фармаванне праграм гарадскіх святаў. Кожны жадаючы можа даслаць свае прапановы, ідэі і гатовыя праекты на [email protected] да 23 траўня уключна.

Пажадана, каб прапанова была складзеная па наступным плане:
– назва прэзентацыі;
– кароткае апісанне зместу ідэі;
– мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?);
– фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;
– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт).

26 мая адбудзецца прэзентацыя і абмеркаванне прапанаваных праектаў на “Кірмашы праектаў – пляцоўцы, дзе гуртуюцца культурніцкія дзеячы і актывісты. Найлепшыя прапановы будуць уключаныя ў праграмы святаў на адміністрацыйным узроўні!

Дадатковаую інфармацыя можна даведацца ў каардынатара Уладзіміра Булаўскага па тэлефоне +375-25-9133 76, Уладзімер Булаўскі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ