На дзень горада ў Віцебску хочуць правесці парад вышыванак

Ад парада вышыванак і фестывалю нацыянальнай кухні да свята ветра і 1000 вершаў пра родны горад: 26 траўня ў Музычнай гасцёўні Віцебска прайшла прэзентацыя “Кірмаша праектаў”, які мусіў акумуляваць ідэі святкавання сёлетняга Дня горада.
У Музычнай гасцёўні Віцебска прайшла прэзентацыя  “Кірмаша праектаў”, які мусіў акумуляваць ідэі святкавання сёлетняга Дня горада. Фота Сержука Серабро

Гарвыканкам на сустрэчы прадстаўляла загадчык аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Наталля Шыянок. Яна сказала, што задача падобных мерапрыемстваў не ў тым, каб задаволіць чыесьці амбіцыі, а каб падарыць людзям радасць, каб ім было весялей жыць.

У Музычнай гасцёўні Віцебска прайшла прэзентацыя  “Кірмаша праектаў”, які мусіў акумуляваць ідэі святкавання сёлетняга Дня горада. Фота Сержука Серабро

Датычных святкавання Дня горада праектаў было прадстаўлена шэсць, яшчэ адзін, сёмы, да ўрачыстасцяў не адносіцца, а звязаны са спробай Віцебска трапіць у кнігу рэкордаў Гінэса.

У Музычнай гасцёўні Віцебска прайшла прэзентацыя  “Кірмаша праектаў”, які мусіў акумуляваць ідэі святкавання сёлетняга Дня горада. Фота Сержука Серабро

Адразу два праекты былі прысвечаныя танцам. Так, творчае аб’яднанне “Блукаючыя агеньчыкі”, якое прадстаўлялі сёстры Цярэнцьевы, прапанавалі спалучыць народныя танцы на вуліцы з фаершоў. А школа танцаў “Dancing Fish”, у сваю чаргу, хоча правесці танцавальны оўпэн эйр для тых, хто цікавіцца сацыяльнымі танцамі.

У Музычнай гасцёўні Віцебска прайшла прэзентацыя  “Кірмаша праектаў”, які мусіў акумуляваць ідэі святкавання сёлетняга Дня горада. Фота Сержука Серабро

Ад віцебскага фатографа Аляксея Карасёва паступіла прапанова правесці гарадскі фотазлёт. Пад час гэтага мерапрыемства, па задумцы арганізатараў, фатографы, мадэлі і візажысты горада будуць мець магчымасць сустрэцца, абмяняцца досведам, навучыцца супольнай працы. Вынікі сустрэчы можна прадставіць на “фотасушцы”.

У Музычнай гасцёўні Віцебска прайшла прэзентацыя  “Кірмаша праектаў”, які мусіў акумуляваць ідэі святкавання сёлетняга Дня горада. Фота Сержука Серабро

Прапанова правесці ў Дзень горада фестываль нацыянальнай кухні прагучала ад Андрэя Лапіна. Спадар Лапін прапануе паспрабаваць высветліць, якія стравы былі любімымі ў вядомых віцяблян — Юдэля Пэна, Марка Шагала, Лазара Лагіна — і прадставіць іх на кулінарным фэсце. Праўда, як прызнаюцца самі арганізатары, да Дня горада яны могуць не паспець падрыхтаваць такі маштабны фестываль.

У Музычнай гасцёўні Віцебска прайшла прэзентацыя  “Кірмаша праектаў”, які мусіў акумуляваць ідэі святкавання сёлетняга Дня горада. Фота Сержука Серабро

Анастасія Балотнікава ад культурнай супольнасці “VITEBSK4ME” нагадала пра “Свята ветру”. У 2006 годзе гэты фестываль паветраных змеяў на Касцюковай гары ля Альгова быў разагнаны міліцыяй і з тых часоў заняпаў, але быў адроджаны ў мінулым годзе. Акрамя ўласна конкурсу паветраных змеяў сёлета на свяце плануецца правесці “фры маркет”, канцэрт, кінапаказ кароткаметражных фільмаў, а для дзяцей арганізаваць спецыяльную гульнявую зону.

У Музычнай гасцёўні Віцебска прайшла прэзентацыя  “Кірмаша праектаў”, які мусіў акумуляваць ідэі святкавання сёлетняга Дня горада. Фота Сержука Серабро

Ганна Хлопцава прапанавала адразу 3 ў 1: фестываль “Таямніцы майстэртсва” для майстроў hand-made, свята вышыванкі з парадам-дэфіле па горадзе і фэст вегатарыянскай ежы. Да парада вышыванак арганізатары плануюць далучыць усіх жадаючых, якія не толькі самі робяць такія строі, але, напрыклад, маюць застаўшыяся ў спадчыну ад бабуль. Нагадаем, што ў Віцебску ўжо праводзіўся парад дзяўчат у вясельных сукенках, так што гэты досвед можна будзе выкарыстаць і для марша вышыванак.

У Музычнай гасцёўні Віцебска прайшла прэзентацыя  “Кірмаша праектаў”, які мусіў акумуляваць ідэі святкавання сёлетняга Дня горада. Фота Сержука Серабро

Апошняя прэзентацыя — праект “1000 вершаў пра Віцебск” прадстаўленая Сяргеем Пятровым — не адносіцца да дня горада. Арганізатары плануюць правесці 16 ліпеня вершаваны марафон, калі цэлы дзень запар будуць чытацца вершы пра наш горад. Такім чынам гэтая падзея павінна трапіць ў кнігу рэкордаў Гінэса, а зараз патрабуецца сабраць неабходную колькасць вершаў.

У Музычнай гасцёўні Віцебска прайшла прэзентацыя  “Кірмаша праектаў”, які мусіў акумуляваць ідэі святкавання сёлетняга Дня горада. Фота Сержука Серабро

У Музычнай гасцёўні Віцебска прайшла прэзентацыя  “Кірмаша праектаў”, які мусіў акумуляваць ідэі святкавання сёлетняга Дня горада. Фота Сержука Серабро

У Музычнай гасцёўні Віцебска прайшла прэзентацыя  “Кірмаша праектаў”, які мусіў акумуляваць ідэі святкавання сёлетняга Дня горада. Фота Сержука Серабро

У Музычнай гасцёўні Віцебска прайшла прэзентацыя  “Кірмаша праектаў”, які мусіў акумуляваць ідэі святкавання сёлетняга Дня горада. Фота Сержука Серабро

У Музычнай гасцёўні Віцебска прайшла прэзентацыя  “Кірмаша праектаў”, які мусіў акумуляваць ідэі святкавання сёлетняга Дня горада. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ