ФК «Віцебск», гуляючы ў меншасці, перамог «Нафтан»

Сёння футбольны клуб «Віцебск» парадаваў сваіх прыхільнікаў чарговай вікторыяй. У гасцях віцябляне перайгралі наваполацкі «Нафтан».

На 77-й хвіліне паядынку «Віцебск» застаўся ў меншасці: з поля быў выдалены Віталь Марахоўскі. Нягледзячы на гэта наша каманда здолела двойчы дабіцца поспеху - на 80-й і 90-й хвілінах. Дубль аформіў Раман Волкаў. Аднак у кампенсаваны час навапалачане здолелі скараціць лік (2:1).

Меткі:

Чытайце яшчэ