Віцебск прыме трэці тур першынства па пляжным футболе

У гэтыя суботу і нядзелю, 18 і 19 чэрвеня, у пойме ракі Віцьба пройдуць матчы трэцяга тура нацыянальнага першынства па пляжным футболе.

У спаборніцтве бяруць удзел 8 каманд, сярод якіх і мясцовы клуб «Вітгазэнерга». Пасля двух тураў лідарамі турнірнай табліцы з'яўляюцца «БАТЭ», «Гроднааблспорт» і «Вітгазэнерга». Гэтыя каманды маюць па 15 ачкоў.

18 чэрвеня ў 10.00 «Вітгазэнерга» згуляе з камандай «Кіраўск-ДЮСШ». А ў 15.00 віцябляне памерацца сіламі з «БАТЭ».

У наступны дзень, 19 чэрвеня, ««Вітгазэнерга» ў 10.15 правядзе матч з мозырскім клубам «М-Сіці». У 17.45 трэці тур завершыцца супрацьстаяннем віцяблян са сталічнай камандай «БГПУ».


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць