ФК «Віцебск» саступіў «Крумкачам»

Трынаццаты тур нацыянальнага першынства па футболе для нашай каманды стаў няўдалым. Віцябляне на выяздзе саступілі з мінімальным лікам сталічнай камандзе «Крумкачы» (0:1).

Стартавы тайм у «Віцебска» не атрымаўся. Адзінае, што на 41-й хвіліне гульні Раман Волкаў меў добрую магчымасць зраўняць лік. Але ягоны ўдар з убойнай пазіцыі быў слабы, і брамніку «Крумкачоў» удалося зафіксаваць мяч.

У другім тайме «Віцебск» выглядаў куды цікавей і імкнуўся як мінімум зраўняць лік. З боку землякоў хапала памылак, але брамніку гаспадароў поля хапала працы. Дзякуючы яго надзейнай гульні «Крумкачы» атрымалі вікторыю.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць