Сяргей Навумчык абвяргае закіды ў сэксуальным гвалце да няпоўнагадовай

Гучны скандал разгараецца ў сацыяльнай сетцы Facebook вакол выхадца з Віцебску, дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання, а зараз журналіста радыё “Свабода” Сяргея Навумчыка — яго абвінавачваюць ў сэксуальным гвалце адносна няпоўнагадовай на той момант дзяўчыны.
Сяргей Навумчык . Фота Bladyniec / wikipedia.org

Гісторыя ўсплыла ў межах флэшмоба #‎яНеБаюсяСказаць, дзе беларускія жанчыны дзеляцца сваімі гісторыямі пра перажыты імі сэксуальны гвалт. Адна з удзельніц так пракаментавала матэрыял пра флэшмоб радыё “Свабода”: “Той узровень кагнітыўнага дысанансу, калі чытаеш такі артыкул на Свабодзе, а тваё ‪#‎янебаюсясказаць‬ зьвязанае з журналістам РС. Але далей не скажу ні падрабязнасьцяў, ні імя. Бо вельмі спадзяюся, што ён спыніўся”.

Той узровень кагнітыўнага дысанансу, калі чытаеш такі артыкул на Свабодзе, а тваё ‪#‎янебаюсясказаць‬ зьвязанае з журналістам РС

На падставе гэтага і ранейшага допісаў мяркуемай ахвяры, дзе згадваўся “уплывовы беларускі палітык”, іншая ўдзельніца флэшмобу Марыя Мартысевіч зрабіла выснову, што пад мужчынам, дапусціўшым дзеянні сэксуальнага характару да няпоўнагадовай, маецца на ўвазе Сяргей Навумчык і апрылюдніла гэтую інфармацыю. Перашапачаткова ў яе допісе ўтрымлівался абвінавачванне, што журналіст згвалціў дзяўчынку, цяпер жа яно замененае на менш жорсткае абвінавачванне ў растленні.

Допіс Марыі Мартысевіч

Праз некалькі дзён абмеркавання да абвінавачванняў ў бок Навумчыка далучылася Наталля Васілевіч, якая распавяла падрабязнасці, якія, на яе погляд, маглі папярэднічаць мяркуемаму здарэнню. “Дзяўчынка, навучэнка Беларускага ліцэя, заангажаваная ў палітыку і ў беларушчыну рэгіструецца на форуме "Хатка", дзяўчыне 13 гадоў, нік Bielarusaczka. Там яе і знаходзіць волат Адраджэння, дэпутат Вярхоўнага Савета, палітычны ўцякач, журналіст Сяргей Навумчык, пад сціплым і чалавекалюбным нікам Nazi. Завязваецца перапіска, сяброўства, інтэнсіўны кантакт, які набывае рамантычна, і што яшчэ больш важна, эратычны характар (пруфы ёсць). Ясна, што ўсё развіваецца паступова, можна сказаць, на нашых вачах ... Паступова вірт пераходзіць у дэвірт, і апроч софт-грумінгу адбываецца эпізод разбэшчвання і дзеянняў сэксуальнага характара ў дачыненні да асобы, якая заведама не дасягнула 16 гадоў (тут з пруфаў - словы Беларусачкі супраць словаў Нацы)”,— піша яна. З яе ж падачы ў гісторыі з’яўляецца асобны тэг ‪#‎пазьнякмятацца‬.

Карыстальнікі facebook маюць розныя погляды на гэтую гісторыю. “Не верю.Доказательств не вижу. Это очень серьёзное обвинение и если оно не будет подтверждено то буду считать это ложью”, — піша, напрыклад, Аляксандр Карнышоў. “Если преступление было совершено — должно последовать наказание. Если преступления не было — должно быть наказание за клевету”, — адзначае Андрэй Стрыжак.

Допіс Наталлі Васілевіч

Сам Сяргей Навумчык пракаментаваў сітуацыю толькі ўчора, пры гэтым катэгарычна адрынуў абвінавачванні ў злачынстве: “Ад мяне чакаюць каментара з нагоды абвінавачваьня ў крымінальным учынку ў дачыненні да знаёмай дзяўчыны, якое апошнімі днямі гучыць у мой бок, ананімна і з прозвішчамі. Каментар адзін – абвінавачванне адрынаю. Гэтую справу ўжо разглядала кампанія, дзе я працую, і абвінавачванне было прызнанае беспадстаўным. Працягваць каментаваць гэтую тэму не бачу сэнсу”. Што тычыцца СМІ, у якім зараз працуе Навумчык, то радыё “Свабода” дагэтуль ніяк не каментуе сітуацыю.

Каментар Сяргея Навумчыка

Сяргей Навумчык — беларускі журналіст і палітык, які паходзіць з Віцебшчыны. Нарадзіўся 15 снежня 1961 года ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў у газеце “Віцебскі рабочы”.

З 1988 года ўзначальваў ініцыятыўную групу супраць будаўніцтва АЭС у Віцебскай вобласці. У 1990 годзе быў абраны дэпутатам у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12 склікання. Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (1990) і абвяшчэнні незалежнасці Беларусі на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета 25 жніўня 1991 года.

З 1996 года — у эміграцыі, у жніўні 1996 года атрымаў палітычны прытулак у ЗША. Згодна слоў Валерыя буйвала з пачатку 2000-х гадоў Сяргей Навумчык не з’яўляецца членам КХП-БНФ, пра што ён паведаміў быў у сваім блогу. З 1990 года па цяперашні час Навумчык працуе журналістам радыё “Свабода”.


Меткі: ,

Падобнае

    9 каментарыяў

    1. Александрович  
      12/Ліпень/2016 у 13:53

      вот сейчас ваще непонятно. надо писать, что народные навины продались, но ведь совсем непонятно, КОМУ? 🙂

    2. Сяржук Серабро  
      12/Ліпень/2016 у 14:25 1

      Александрович пісаў:

      вот сейчас ваще непонятно. надо писать, что народные навины продались, но ведь совсем непонятно, КОМУ?

      таксама кагнітыўны дысананс? 8)

    3. Andrus  
      12/Ліпень/2016 у 14:59 2

      Непрыемная гісторыя ((
      Калі гэта праўда, Навумчыку лепш павініцца...

    4. Алекс-Патриот  
      12/Ліпень/2016 у 15:15 3

      На полиграф обоих...через 30 мин будет понятно,кому нужно повиниться...

    5. Alexander  
      12/Ліпень/2016 у 15:40 4

      Не успел Наумчик с семьёй вернуться на Родину после 20-летней эмиграции как тут же поползли грязные слухи. "Совпадение? Не думаю!" (с)

    6. Pcholkin  
      12/Ліпень/2016 у 20:41 5


      вірт пераходзіць у дэвірт, і апроч софт-грумінгу
      -------------------------------------------------------------
      Простае пытанне - хто каго згвалтаваў?
      Ці спрабуе?
      PS: Добра было б даказаць і пакараць. Таго ці гэтых. Але мэта, акрамя інфармацыйнай нагоды, відаць, усё ж такі не ў гэтым.

    7. Vitaut Arabello  
      12/Ліпень/2016 у 22:29 6

      Гісторыя не варта выедзенага яйка.
      Алё, Сяргей! флэшмоб ужо скончыўся! 😀

    8. German Zveroboy  
      12/Ліпень/2016 у 22:42 7

      Политик, пусть и бывший совершает непростительную глупость, когда регистрируется публично в социальных сетях для дебилов и еще при этом вступает с ними в бытовые трынделки, да еще выкладывая фото родных и близких. Особенно в тоталитарном, каким и является РБ, закрытом государстве.
      Для общения с быдлом, как с ватниками, так и с вышиватниками должны быть поставлены специально обученные люди, умеющие говорить на их "языке".
      Элита вообще не имеет права панибратствовать с простолюдинами. К сожалению, это общеевропейская тенденция...Запад действительно загнивает...

    9. Коля-ля  
      13/Ліпень/2016 у 1:11 8

      Vitaut Arabello пісаў:

      Гісторыя не варта выедзенага яйка.

      Вова, да ты сам ходок тот еще. Не идет тебе мантия адвоката. 😳

    Каментаваць