Стаў вядомы супернік ФК “Віцебск” у 1/8 Кубка краіны

У сталічным Доме футбола вызначылі пары 1/8 розыгрыша Кубка Беларусі.

Супернікам віцяблян стаў жодзінскі клуб “Тарпеда-БелАЗ”. Наваполацкаму “Нафтану ў апаненты дасталася брэсцкае “Дынама”.

Удзельнік ¼ вызначыцца шляхам аднаго паядынка, які пройдзе 21 верасня. “Віцебск” і “Нафтан” гуляюць на выездзе.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць