У Віцебску выступіць вядомы польскі фотадакументаліст Ян Брыкчыньскі

Фатограф Ян Брыкчыньскі завітае ў Віцебск 30 ліпеня ў межах польска-беларускага праекта Polis(h) Photo Lab. Ён выступіць з адкрытай лекцыяй у арт-пабе “Торвальд”.
У Віцебску выступіць вядомы польскі фотадакументаліст Ян Брыкчыньскі

Ян Брыкчыньскі нарадзіўся ў 1979 г. Ён часта знаходзіць тэмы для сваіх работ на перэферыях Усходняй Еўропы (побыт бойкаў, Белавежская пушча і інш.). Цікавіцца сувяззю чалавека і прыроды.

Вывучаў фатаграфію ў Вышэйшай школе фатаграфіі на аператарскім аддзяленні Кінашколы ў Лодзі, а таксама ў Кінашколе FAMU ў Празе. Зараз вучыцца ў Інстытуце Творчай Фатаграфіі ў чэшскім горадзе Опаве.

Сузаснавальнік Міжнароднага таварыства фатографаў SputnikPhotos. Калектыў гэтага таварыства выдаў некалькі фотакніг, між іншымі “U” пра Украіну, “StandBY” пра Беларусь, “IS(NOT)” пра Ісландыю.

Лаўрэат шматлікіх узнагарод у сферы СМІ (GrandPressPhoto, Newsreportaż) і мастацкага здымка (SonyAward). Быў стыпендыянтам Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны, а таксама лаўрэатам праграмы MłodaPolska.

Фатаграфіі друкаваліся ў часопісах “International New York Times”, “Die Welt”, “Le Monde”, “Der Spiegel”.

Сайт творцы: www.janbrykczynski.com

Сустрэча адбудзецца ў суботу 30 ліпеня на арт-пабе “Торвальд”. Пачатак а 16-й гадзіне. Уваход вольны.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць