ФК ”Віцебск” разышоўся мірам з “Мінскам”

Хатнім матчам супраць “Мінска” віцебскія футбалісты пачалі другі круг нацыянальнага першынства.

Неблагі футбол прадэманстравалі абедзьве каманды. Але ніводная з іх не дабілася галявога поспеху. На 56-й хвіліне суперсэйв здзейсніў брамнік віцяблян Зміцер Гушчанка, які выцягнуў мяч з-пад перакладзіны пасля ўдара галавой нападаючага сталічнай каманды.

Сваімі ўражаннямі пасля гульні падзяліўся галоўны трэнер ФК "Віцебск" Сяргей Ясінскі:

- На мой погляд, гульня была досыць цікавай для заўзятараў, таму што было шмат вострых момантаў, камбінацый, удараў па варотах з абодвух бакоў. Па сукупнасці момантаў, пагаджуся з калегам, нічыя - справядлівы вынік. Але хацелася б большага. Спадзяваліся на большае, пры гэтым ўлічвалі, што супернік дастаткова сур'ёзны, каманда моцная.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць