ФК “Віцебск” згуляў унічыю з “Нёманам”

Хоць гарадзенскі клуб “Нёман” і з’яўляецца аўтсайдзерам першынства, нашай камандзе ў супрацьстаянні з ім на сваім полі прыйшлося няпроста.

“Нёман” на працягу ўсёй гульні вельмі добра дзейнічаў у адборы мяча, і гэта дадавала віцяблянам складанасцей у стварэнні галявых момантаў. Плюс гульцы нашай каманды дапускалі шмат памылак пры перадачах і выкананні стандартаў, і гэта таксама не несла прадукціўнасці.

Лік у паядынку адкрылі гарадзенцы на 9-й хвіліне матча. І тым самым развеялі ілюзію прыхільнікаў “Віцебска”, што землякі адной левай справяцца з камандай, якая змагаецца за захаванне прапіскі ў вышэйшым дывізіёне. Парытэт наша каманда ўсталявала за дзесяць хвілін да завяршэння першага тайма.

У другім тайме каманды стварылі па некалькі вострых момантаў. "Нёман" выратавала крыжавіна, а ў "Віцебска" за некалькі хвілін да заканчэння асноўнага часу геройстваваў Дзмітрый Гушчанка. Ён выратаваў каманду ў вельмі небяспечным моманце (1:1).


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць