Краязнаўца Мікалай Півавар збірае грошы на выданне даведніка «50 музеев Витебска»

Вядомы віцебскі краязнаўца Мікалай Півавар пачаў збор сродкаў на выданне даведніка «50 музеев Витебска». Кошт кнігі складае 8 рублёў, а дапамагчы выданню можа любы ахвочы праз краўдфандынгавы сайт “Улей”.
Краязнаўца Мікалай Півавар збірае грошы на выданне даведніка «50 музеев Витебска»

У Беларусі пакуль не друкавалася настолькі поўных шляхаводаў па гарадскіх музеях і экспазіцыях. Кожны жадаючы можа стаць удзельнікам першага падобнага праекта. Гэта кніга прыдасца як жыхарам Віцебска, так і тым, хто яго наведвае ўпершыню. Яна мае прывабны выгляд, таму будзе цудоўным падарункам на памяць пра абласны цэнтр на поўначы Беларусі.

Даследаванне паўстала пасля трох гадоў працы гісторыка Мікалая Півавара. Віцебская Ратуша, музей Марка Шагала альбо Цэнтр сучаснага мастацтва добра вядомыя для тубыльцаў і гасцей горада і там былі радыя бачыць даследчыка. У іншыя музеі аўтар трапляў з трэцяга разу і толькі пасля паралельнай праверкі асобы.

Кніга выдаецца ў поўным колеры з аўтарскімі фотаздымкамі і арыгінальнымі ілюстрацыямі ад Анжалікі Гайцюкевіч. Вёрсткай займалася прафесійная дызайнерка, арганізатарка фэста “Барадулінкі” Наста Балотнікава. За карэктаванне адказвала Настасся Трафімчык – супрацоўніца мінскага Музея Якуба Коласа. Арганізацыя працы адбывалася пры садзеянні супольнасці Vitebsk4Me.

Каб дапамагчы праекту «50 музеев Витебска» і ахвяраваць грошы на выданне, трэба наведаць яго старонку на платформе “Улей”. Кожны, хто ахвяраў 8 рублёў, атрымае па пошце кнігу. Таксама прадугледжаныя іншыя падарункі — ад экскурсіі па Віцебску ад аўтара да персанальнай падзякі ў прадмове да выдання.


Меткі: , , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Nord  
      28/Верасень/2016 у 21:05

       Пивовар преподавал у меня, харошы чалавек 🙂

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Увайсці з: