У Оршы памёр грамадскі актывіст Алесь Шутаў

На 47-м годзе жыцця ў выніку скарацечнай хваробы ў бальніцы памёр адзін з ключавых грамадскіх дзеячаў Аршаншчыны Алесь Шутаў.
У Оршы памёр грамадскі актывіст Алесь Шутаў

Алесь Шутаў далучыўся да грамадскай дзейнасці калі яшчэ быў студэнтам хімфаку БДУ - тады ён увайшоў у склад Беларускага народнага фронту “Адраджэнне”. У канцы 1990-х Алесь стаў адным з заснавальнікаў шэрагу моладзевых грамадскіх арганізацый, у тым ліку — “Звяза”, які і зараз застаецца адзінай зарэгістраванай моладзевай грамадскай арганізацыяй у рэгіёне, якая з'яўляецца альтэрнатывай праўладным арганізацыям.

На мінулым тыдні Алесь Шутаў звярнуўся да дактароў, якія дыягнаставалі пнеўманію, таму яму давялося легчы ў бальніцу. Лячэнне ішло як след і яшчэ ўчора Алесь быў бадзёрым, жартаваў, размаўляў пра працяг працы, вырашаў бягучыя пытанні і планаваў дзейнасці на бліжэйшыя тыдні. Але познім вечарам яго радні прыйшло паведамленне пра смерць.

Развітанне з Алесем Шутавым у Оршы адбудзецца 7 кастрычніка, у пятніцу, у рытуальнай зале за паліклінікай імя Сямашкі (вуліца Астроўскага, дом 18А). Падыходзіць можна з 9:00.

orsha.eu

Меткі: ,

Чытайце яшчэ