Віцебск 1947 года: Нямецкія варвары знішчылі ўсе помнікі мінуўшчыны

“Засталіся толькі царква XII стагоддзя, царква XVIII стагоддзя і старажытная ратуша”, — кажа дыктар за кадрам, але пры гэтым на стужцы добра бачны Мікалаеўскі сабор на плошчы Свабоды.
Засталіся толькі царква XII стагоддзя, царква XVIII стагоддзя і старажытная ратуша

Досыць хутка савецкія варвары выправілі недапрацоўкі сваіх фашысцкіх калег (хутчэй, канешне, савецкай авіяцыі): у 1950-е гады была знішчаная Свята-Духаўская царква (XVIII стагоддзя) на месцы якой потым пабудавалі вежу аблвыканкама, а ў 1962 годзе амаль удалося знішчыць Дабравешчанскую царкву (XII стагоддзя). Былі знесеныя і іншыя больш ці менш пацярпелыя ў часе вайны храмы.

Цікава, што ў пачатку кінахронікі агучваецца ўзрост Віцебска — 925 год. Відавочна, што адлічваўся ад 1021 года — першай згадкі горада ў летапісах, а пра княгіню Вольгу ніхто і не ўспамінаў.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ