Заўтра ў Віцебску пройдзе майстар-клас па адвокасі ад Звіяда Дэўдарыяні

Як паказала даследаванне практык абароны і прасоўвання грамадскіх інтарэсаў у Беларусі, арганізацыі, якія гэтым займаюцца, робяць адвокасі-кампаніі без выразнага плану, дакладных мэтаў і індыкатараў прагрэсу і часта не публічна.
Заўтра ў Віцебску пройдзе майстар-клас па адвокасі ад Звіяда Дэўдарыяні

У той жа час ёсць мноства паспяховых кампаній, якімі актывісты могуць ганарыцца, але гэты вопыт, як і міжнародны досвед, застаецца па-за ўвагай грамамадзянская супольнасці і органаў улады і кіравання.

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” і Цэнтр даследвання грамадскага кіравання СІМПА запрасілі вядомага эксперта Звіяда Дэўдарыяні, дырэктара “Агенцтва грамадзянскага развіцця” (CiDA, Грузія), правесці ў Беларусі майстар-класы па пытаннях адвокасі і ўзаемадзеяння недзяржаўных арганізацый і ўладаў дзеля вырашэння мясцовых праблем.

Запрашаем да ўдзелу грамадскіх актывістаў і зацікаўленых дзяржаўных служачых:
21 лістапада 2016 г., 13:00-18:00 – г. Віцебск

Колькасць месцаў абмежаваная. Для папярэдняй рэгістрацыі трэба да 24:00 17 лістапада пакінуць анлайн-заяўку на ўдзел.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць далейшую інфармацыю пра дакладнае месца і час правядзення мерапрыемства разам з падцвярджэннем рэгістрацыі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ