Акцёр тэатра імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч узнагароджаны званнем Заслужанага артыста

Званне Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь прысвоена акцёру Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа майстру сцэны Віктару Дашкевічу.
Віктар Дашкевіч прымае віншаванні пасьля бенефісу. Фота Сержука Серабро

Указ пра ўзнагароджанне быў падпісаны кіраўніком дзяржавы 24 лістапада. Гэтай ухвалай узнагароджаныя шэраг грамадзянаў Беларусі за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці і будаўніцтве, сельскай і лясной гаспадарцы, значны асабісты ўклад у развіццё галіны навуковых даследаванняў, энергетычнай сістэмы, сферы адукацыі, аховы здароўя, бытавога абслугоўвання насельніцтва, мастацтва, культуры і спорту.

Віктар Мікалаевіч Дашкевіч працуе ў віцебскім тэатры з 1973 года пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. За гэты час на коласаўскай сцэне ён увасобіў не адзін дзясятак роляў.

З 1981 па 2006 гады сумяшчаў працу артыста з абавязкамі загадчыка трупай тэатра імя Якуба Коласа. У свой час быў першым дырэктарам Беларускага тэатра “Лялька”.

За вялікі ўнёсак культурную спадчыну краіны Віктар Мікалаевіч неаднаразова адзначаўся ўрадавымі ўзнагародамі, у тым ліку —медалём Францыска Скарыны (у 2010 годзе).

У пачатку 2015 года ў тэатры імя Якуба Коласа прайшоў бенефіс Віктара Дашкевіча, якім было адзначана больш за 40 гадоў служэння артыста Мельпамене.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ