На карнавал для закаханых – у лялечны тэатр

Феерверк радасных захапленняў, прыгажосці і гумару абяцаюць гледачам Беларускага тэатра “Лялька” у Дзень закаханых. 14 лютага тэатр запрашае ўсіх, каму за 16, на “Карнавал кахання”.
На карнавал для закаханых – у лялечны тэатр

Спецыяльна да Дня Святога Валянціна тэатр падрыхтаваў святочную праграму з танцамі, гульнямі, конкурсамі, варажбой, пачастункамі. Госці карнавалу змогуць прыняць ўдзел у танцавальным майстар-класе, зрабіць памятныя фотаздымкі, а таксама паглядзець самы вясёлы спектакль з рэпертуара тэатра – “Дэкамерон”.

Партнёрамі свята выступаюць танцавальная студыя Vip-dance, буцік стылёвых святаў “Sedji”, арт-паб “Torvald” і фатограф Алена Асташонак.

Вечарына пачнецца ў 18.30, уваход – 7,00 рублей. Арганізатары, дарэчы, прапануюць прыйсці за паўгадзіны да пачатка мерапрыемства, как не прапусціць нешта цікавае.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ