Галоўны корпус былога Базылянскага кляштара ў Віцебску перададуць гімназіі №1

Галоўны корпус былога Базылянскага кляштара ў Віцебску, у якім да нядаўніх часоў размяшчаўся станка-інструментальны каледж, перададуць гімназіі №1.
Будынак галоўнага корпуса былога Базылянскага кляштара ў Віцебску, 2011 год. Фота Сержука Серабро

Упраўленне капітальнага будаўніцтва аб’явіла тэндар па выбару генеральнага падрадчыка для распрацоўкі перадпраектнай дакументацыі рэканструкцыі гэтага будынка пад гімназію. Плануецца, што ёй змогуць займацца 16 класаў (па 4 класы на паралель), а ўсяго — 480 вучняў 2, 3, 4 і 5 класаў.

У новым будынку павінны быць не менш за 16 класных кабінетаў, 6 ці 8 кабінетаў англійскай мовы, два кабінеты працы — для дзяўчат і хлопцаў, бібліятэка з чытальнай залай, сталоўка не менш як на 120 чалавек, спартыўная зала з жаночай і мужчынскай распраналкай, актавая зала, настаўніцкая, гардэроб, прыбіральні для вучняў і настаўнікаў, а таксама шэраг іншых кабінетаў і службовых памяшканняў.

Праекціроўшчык павінны правесці агульнае абследаванне будынка, затым правесці выбарачнае дэтальнае абследаванне асобных канструкцый і падрыхтаваць заключэнне. Пасля гэта трэба падрыхтаваць перадпраектную дакументацыю, дастатковую для прыняцця рашэння пра інвеставанне праекта і забяспечыць экалагічную экспертызу. Трэба заўважыць, што ў лютым 2014 года санэпідэмстанцыя выдала адмоўнае заключэнне Віцебскаму дзяржаўнаму станка-інструментальнаму каледжу, які хацеў атрымаць ліцэнзію на працяг адукацыйнай дзейнасці ў гэтым памяшканні.

Трохпавярховы будынак галоўнага корпуса былога Базылянскага кляштара мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ён быў пабудаваны ў 1743 годзе. Па-сутнасці, гэта самы стары будынак у Віцебску, які захаваўся. Зараз яго агульная плошча складае 3847 квадратных метраў.

Рэканструкцыя гэтага будынка пад гімназію №1 прадугледжаная Інвестыцыйнай праграмай Віцебска на 2017 год, змены пра гэта былі ўнесеныя ў дакумент рашэннем гарсавета 15 лютага 2017 года. Фінансавацца працы па стварэнню перадпраектнай дакументацыі будуць з гарадскога бюджэту.

На старадаўні гмах у цэнтры Віцебска прэтэндавала некалькі арганізацый, у тым ліку — Віцебская епархія Беларускай праваслаўнай царквы.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    23 каментарыя

    1. Sergey Sesitsky  
      27/сакавік/2017 у 10:14

      представляю там будущие пробки из родительских авто

    2. HighAley  
      27/сакавік/2017 у 10:29 1

      Только то же самое хотел написать. Зная ситуацию восле Гимназии №1 сейчас я даже боюсь предположить что там будет учитывая даже трудность подъезда к этому месту по и так загруженной ул. Калинина. О чём они думают?

    3. HighAley  
      27/сакавік/2017 у 10:31 2

      И я так понимаю, что про начальную школу на ул. Труда можно забыть?

    4. DasBoot  
      27/сакавік/2017 у 11:07 3

      Sergey Sesitsky пісаў:

      представляю там будущие пробки из родительских авто

      бензин подорожает до неподъемного уровня, зарплаты обесценятся и все, пробок не будет. Не долго осталось, потерпите.

    5. Сесицкий Сергей  
      27/сакавік/2017 у 11:39 4

      Так то родители первогимназистов бензу потянут.

    6. Сесицкий Сергей  
      27/сакавік/2017 у 11:40 5

      впрочем, если сразу запроектировать на подъездах стационарные посты ГАИ, то...

    7. Алекс  
      27/сакавік/2017 у 11:47 6

      @ HighAley:
      Где Калинина а где коллеж.)))))

    8. elka  
      27/сакавік/2017 у 12:13 7

      мда... а могли зарабатывать... под гостиницу сдавать, например.

    9. Алекс  
      27/сакавік/2017 у 12:22 8

      elka пісаў:

      мда… а могли зарабатывать… под гостиницу сдавать, например.

      У нас гостиниц ,как у дяди кота Матроскина гуталина.

    10. гимназисты  
      27/сакавік/2017 у 13:37 9

      HighAley пісаў:

      Зная ситуацию восле Гимназии №1 сейчас я даже боюсь предположить что там будет учитывая даже трудность подъезда к этому месту

      Трофимовна найдёт решение, проложит водный путь по Двине!

    11. Игорь  
      27/сакавік/2017 у 14:13 10

      А что будет с нынешним зданием гимназии №1?

    12. Sergey Sesitsky  
      27/сакавік/2017 у 15:20 11

      гимназисты пісаў:

      Трофимовна найдёт решение, проложит водный путь по Двине!

      только фуникулер

    13. tarkus  
      27/сакавік/2017 у 16:40 12

      Игорь пісаў:

      А что будет с нынешним зданием гимназии №1?

      А что с ним должно случиться? Будут 6-11 классы заниматься.

    14. fast  
      27/сакавік/2017 у 19:07 13

      Какая реконструкция? И какие подрядчики могут быть кроме реставраторов? Самому старому зданию города нужно вернуть первоначальный исторический вид!

    15. fast  
      27/сакавік/2017 у 19:18 14

    16. fast  
      27/сакавік/2017 у 19:19 15

      Самому старому зданию города нужно вернуть первоначальный вид!

    17. elka  
      27/сакавік/2017 у 22:15 16

      @ fast:
      Спасибо!

    18. игорь  
      28/сакавік/2017 у 8:19 17

      @ fast:
      На рисунке все гармонично - тут пять баллов ,но думаю еще два оврага власти не выдержат...

    19. HighAley  
      29/сакавік/2017 у 19:58 18

      @ Алекс:
      Сори, перепутал. Купалы. Улица Янки Купалы. На ней и сейчас беда

    20. Банда чебурашек  
      29/сакавік/2017 у 21:46 19

      HighAley пісаў:

      @ Алекс:
      Сори, перепутал. Купалы. Улица Янки Купалы. На ней и сейчас беда

      Разрешаете сорить? Ну все на улицах и так сорят, как будто урн нет.

    21. Pcholkin  
      30/сакавік/2017 у 21:00 20

      Банда чебурашек пісаў:

      Разрешаете сорить?

      Да, чебурашка, у тебя что вопросы, что "юмор"... 😐 Ну, ты понял...
      Как говорится - ржу не могу... 🙁

    22. angela davis  
      30/сакавік/2017 у 21:14 21

      @ Pcholkin:
      )))
      Точно... это, типо, оно так юморнуло. Типо щитало должно быть дико всем смешно.

    23. саня калинкин  
      31/сакавік/2017 у 21:58 22

      6 ці 8 кабінетаў англійскай мовы
      --------------
      Очень правильно. Язык метрополии надо знать!

      А что, оршанский Базылянский кляштар младший брат витебского?

      Трэба заўважыць, што ў лютым 2014 года санэпідэмстанцыя выдала адмоўнае заключэнне Віцебскаму дзяржаўнаму станка-інструментальнаму каледжу, які хацеў атрымаць ліцэнзію на працяг адукацыйнай дзейнасці ў гэтым памяшканні.
      --------------
      Предусмотрительно. Ну на кой стране станка-инструменталисты? Обуза и только. У китайчат если чо купим... в кредит.

    Каментаваць