На аўкцыёне прадаюць дрэварыт, створаны ў акупаваным Віцебску

На польскім інтэрнэт-аўкцыёне выстаўлены дрэварыт нямецкага мастака Бода Цымермана, створаны ў акупаваным немцамі Віцебску.
Дрэварыт нямецкага мастака Бода Цымермана, створаны ў акупаваным немцамі Віцебску

На дрэварыце мы бачым мураваную забудову Замкавай вуліцы пашкоджаную пажарам і пойму Замкавага ручая, на месцы якога зараз пабудаваны гандлёвы комплекс “Марка-сіці”. На заднім плане бачны Свята-Мікалаеўскі сабор, а на пярэднім — коміны і печы, ад драўляных будынкаў у раёне сучаснай вуліцы Калініна, якія згарэлі.

Фотаздымак, зроблены прыкладна з таго ж ракурсу, што і дрэварыт, 1941 год

Мяркуючы па пакінутым танку Т-26, які бачны на пярэднім плане, мастак выканаў гэты твор у студзені-лютым 1942 года. Фотаздымкі зробленыя з падобнага ракурсу існуюць, аднак ніводнага, на якім бы прысутнічаў так не вядома. На вуліцы Калініна ў1941 годзе было пакінута шмат тэхнікі, але ў асноўным яна была сканцэнтраваная бліжэй да сучаснай плошчы Перамогі.

Фотаздымак, зроблены прыкладна з таго ж ракурсу, што і дрэварыт, 1941 год

Дрэварыт памерам 39х39 сантыметраў прадаецца з пачатковым коштам 200 злотых, што складае каля 50 еўра. Бода Цімерман (Bodo Zimmermann), вядомы таксама як Bozi, нарадзіўся 29 мая 1902 года ў Велене (цяпер гэта Польшча) у сям’і школьнага інспектар, а яго дзед быў пейзажыстам і прафесарам. Скончыў Каралеўскую школу мастацтваў і прыкладнога мастацтва ў Брэслаў (цяперашні Ўроцлаў у Польшчы).

У 1939 Цымерман пайшоў добраахвотнікам у гітлераўскае войска і стаў ваенным мастаком. 7 мая 1945 пры абароне Брэслаў трапіў у савецкі палон. З транспартам ваеннапалонных ён быў накіраваны ў Франфуркт-на-Одэры, але памёр за дзень да вызвалення 25 жніўня 1945 года. Большасць яго прац былі страчаныя пад час вайны.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ