На пятнічны матч ФК «Віцебск» – уваход вольны. Квіткі за заўзятараў аплоцяць мясцовыя футбалісты

У гэтую пятніцу, 21 красавіка, ФК «Віцебск» прымае жодзінскае «Тарпеда-БелАз». Уваход на трыбуны - бясплатны.

Капітан віцебскага клуба Дзмітрый Гушчанка паведамляе на афіцыйным сайце клуба:

- У пачатку гэтага чэмпіяната мы сваёй гульнёй даставілі Вам шмат негатыўных эмоцый. Кожны дзень мы працуем над выпраўленнем сітуацыі. Ваша гарачая падтрымка на трыбунах нам неабходная, Ваша прысутнасць надае нам дадатковыя сілы.

Ад імя каманды хачу запрасіць Вас у пятніцу падтрымаць ФК "Віцебск". Нам зараз вельмі цяжка - давайце аб'яднаемся і разам пераадолеем цяжкасці.

Для Вас у пятніцу уваход будзе вольны - мы дамовіліся, што за кожнага заўзятара, які прыйдзе на матч, гульцы аплоцяць у касу кошт квітка. Спадзяемся на разуменне і чакаем Вас на трыбунах!

Нагадаем, што ў першым туры чэмпіяната «Віцебск» саступіў «Крумкачам» (0:1), затым віцяблян чакала буйная параза ад магілёўскага «Дняпра» (4:0). У трэцім туры «Віцебск» падзяліў ачкі з наваполацкім «Нафтанам».

 

Меткі: ,

Чытайце яшчэ