Пры асвячэнні касцёла святога Антонія ў Віцебску маліліся за яго аднаўленне на гістарычным месцы

11 чэрвеня ў Віцебску адбылася кансэкрацыя касцёла святога Антонія Падуанскага, што месціцца на вуліцы Гагарына.
У Віцебску адбылася кансэкрацыя касцёла святога Антонія Падуанскага. Фота Сержука Серабро

Парафія Антонія Падуанскага была зарэгістраваная ў Віцебску яшчэ ў 2001 годзе. Тады ж пад будынак касцёла быў набыты былы дом культуры таварыства глухіх (Гагарына, 46а), які знаходзіўся ў занядбаным стане.

У Віцебску адбылася кансэкрацыя касцёла святога Антонія Падуанскага. Фота Сержука Серабро

Як бачым, рэканструкцыя будынка зацягнулася больш чым на паўтара дзесяцігоддзя, ды і зараз яна яшчэ не завершаная —працы ідуць у зале, што суседнічае з той, дзе адбывалася ўрачыстасць. Трэба ўлічваць, што на Гагарына узведзены не толькі ўласна храм, а цэлы культурна-рэлігійны цэнтр, дзе прадугледжаныя залы для канцэртаў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў.

У Віцебску адбылася кансэкрацыя касцёла святога Антонія Падуанскага. Фота Сержука Серабро

Касцёл святога Антонія Падуанскага стаў чацвёртым каталіцкім храмам, асвечаным ў Віцебску ў часы незалежнай Беларусі і трэцім з новапабудаваных: у 2013 годзе кансэкравалі касцёл Святога Духа на Чкалава, у 2009 годзе — касцёл Езуса Міласэрднага на Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, а ў 1992 годзе наноў асвячалі адноўлены касцёл Святой Барбары.

У Віцебску адбылася кансэкрацыя касцёла святога Антонія Падуанскага. Фота Сержука Серабро

Асвячэнне новай святыні правёў віцебскі біскуп Алег Буткевіч, які працяглы час быў пробашчам гэтай парафіі. Урачыстасць атрымалася больш сціплай, чым папярэднія кансэкрацыі, на якія прыязджалі каталіцкія іерархі з Беларусі і замежжа, прадстаўнікі ўладаў і дыпламаты. Можна так сказаць — больш сямейнай.

У Віцебску адбылася кансэкрацыя касцёла святога Антонія Падуанскага. Фота Сержука Серабро

На кансэкрацыю касцёла святога Антонія Падуанскага прыехалі святары, якія служылі ў гэтым храме, і законныя сёстры, што займаліся катэхізацыяй моладзі. Прыйшлі парафіяне розных узростаў: старыя, дарослыя, юнакі і дзяўчаты, нават зусім маленькія дзеці.

У Віцебску адбылася кансэкрацыя касцёла святога Антонія Падуанскага. Фота Сержука Серабро

Падчас урачыстасці біскуп Буткевіч неаднойчы вяртаўся да тэмы аднаўлення гістарычнага будынка касцёла святога Антонія, які знаходзіўся насупраць Васкрасенскай царквы. Так, сёння ў Віцебску з’явіўся храм, якім будзе апекавацца гэты святы, але многія віцябляне, прытым не толькі каталікі, мараць пра аднаўленне знішчанай пасля Другой сусветнай вайны савецкімі ўладамі святыні. Пасля аднаўлення гістарычнага касцёла святога Антонія храм на Гагарына можа займець новага апекуна, або ўвогуле стаць выключна культурна-рэлігійным цэнтрам з капліцай.

У Віцебску адбылася кансэкрацыя касцёла святога Антонія Падуанскага. Фота Сержука Серабро

Касцёл святога Антонія Падуанскага на Гагарына стаў чацвёртым каталіцкім храмам у Віцебску. Як неаднаразова казаў біскуп Алег Буткевіч, у абласным цэнтры плануюць пабудаваць яшчэ два касцёлы — у мікрараёнах Білева і Маркаўшчына.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ