«Віцебск» выляцеў з Кубкавай барацьбы

На сваім полі нашы футбалісты прайгралі ў 1/8 фінала Кубка краіны футбольнаму клубу «Слуцк».

Перамогу «Слуцк» здабыў у серыі пасляматчавых 11-метровых. Асноўны час і дадатковыя таймы завяршыліся з нічыйным лікам (0:0).

Што тычыцца гульні, то наша каманда больш заслугоўвала выхаду ў 1/4 - землякі валодалі тэрытарыяльнай перавагай, стваралі галявыя моманты. Выдатнейшы момант згубілі віцебляне на 85-й хвіліне, нерэалізаваўшы выхад сам-насам. З боку «Слуцка» увогуле няма чаго прыгадаць. Віцебскаму брамніку Андрэю Шчарбакову, па-вялікім рахунку, на працягу асноўнага часу і падчас дадатковых таймаў нават не прыйшлося ўсур'ёз уступаць у гульню.

Меткі:

Чытайце яшчэ