Хакеісты Віцебшчыны пачалі сезон з паразы

Хакейныя клубы Прыдзвіння - “Віцебск” і наваполацкі “Хімік”- у стартавых паядынках чэмпіяната краіны не набралі ачкоў.

Віцебскія “мядзведзі” дома з сухім лікам (0:5) прайгралі гарадзенскаму “Неману”. Навапалачане таксама дома з розніцай у адну шайбу саступілі “Лідзе” (2:3).

Наперадзе ў “Віцебска” яшчэ чатыры хатніх паядынкі (бліжэйшы - 10 верасня супраць “Ліды”), потым каманда нашага горада адправіцца шукаць шчасця на выездзе.

Меткі:

Чытайце яшчэ