Два супрацоўнікі цэнтра культуры “Віцебск” ўзнагароджаныя урадавымі граматамі

Ганаровымі граматамі Савета міністраў рэспублікі Беларусь узнагароджаныя Марына Раманоўская і Наталля Чарнюк.

Марына Раманоўская. Фота Сержука Серабро

Намеснік генеральнага дырэктара па спецыяльных праектах дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры “Віцебск” Марына Раманоўская адзначаная за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і актыўны ўдзел у правядзенні ХХVІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску”.

Наталля Чарнюк. Фота з асабістай старонкі

Кіраўніка заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага харэаграфічнага
ансамбля “Зорка” дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры “Віцебск” Наталлю Чарнюк урад узнагародзіў за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у развіццё харэаграфічнага мастацтва.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць