ФК «Віцебск» не перайграў “Іслач”

Нашы футбалісты на сваім полі не здолелі ўзяць верх над камандай з Міншчыны - «Іслач», якая з усіх сіл змагаецца за права застацца ў вышэйшым дывізіёне.

Як любяць казаць трэнеры і спартовыя каментатары, футбольны бог у гэтым паядынку быў на баку «Іслачы», віцяблянам нават не дапамог бразілец Ледэсма.

У двух момантах, дзе, здавалася, «Віцебск» мог бы адкрыць лік, за мінчукоў згуляла перакладзіна, а потым штанга. Свой шанец павесці ў матчы напрыканцы першага тайма атрымалі і госці. І з другой спробы ў іх атрымалася распячатаць вароты «Віцебска» (1:0).

Пасля перапынку брама «Іслачы» так і засталася на замку - у нейкай ступені дзякуючы надзейнай гульні варатара. У кампенсаваны час госці добра згулялі ў контратацы і паставілі тлустую кропку (0:2).


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць